Насця Рыбка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Насця Рыбка
Род дзейнасці порнаактрыса, блогер, пісьменніца, мадэль, педагог
Дата нараджэння 27 лютага 1990(1990-02-27) (34 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар

Насця Рыбка, сапр.: Анастасія Іванаўна Вашукевіч, дзявочае прозвішча Косціна[1] (27 лютага 1990, Бабруйск) — расійская эскорт-мадэль, блогер, пісьменніца беларускага паходжання. 26 лютага 2018 года была арыштаваная ў Патаі (Тайланд) за нелегальную прадпрымальніцкую дзейнасць, у студзені 2019 года асуджаная на ўмоўны тэрмін і дэпартаваная з Тайланда ў Беларусь, пад час перасадкі арыштаваная ў Расіі ў сувязі з расследаваннем крымінальнай справы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася і скончыла школу ў Бабруйску. Паводле ўласнай кнігі, сваіх сапраўдных бацькоў ніколі не бачыла, а прыёмная маці памерла.[2] Скончыла Мазырскі педагагічны ўніверсітэт, працавала ў Бабруйску менеджэрам па продажах. Замужам за Мікалаем Вашукевічам, мае 11-гадовага сына Юрыя ад папярэдняга шлюбу. Прыкладна ў 2016 годзе з’ехала ў Маскву, дзе зблізілася з іншым ураджэнцам Беларусі — пісьменнікам і секс-коўчам Аляксандрам Кірылавым, патрапіўшы да яго ў «гарэм».[3][4][5] Пад яго кіраўніцтвам правяла некалькі эпатажных акцый: займалася сексам з першым сустрэчным на набярэжнай, пікетавала аголенай амерыканскае пасольства, прапаноўваючы «пераспаць з Харві Вайнштэйнам».[6] У 2017 годзе апублікавала кнігу «Дневник по соблазнению миллиардера, или Клон для олигарха», дзе распавяла аб сваіх блізкіх адносінах з мільярдэрам з імем Руслан.

Скандал[правіць | правіць зыходнік]

8 люты 2018 года расійскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны выпусціў расследаванне аб карупцыйнай дзейнасці высокапастаўленага расійскага чыноўніка Сяргея Прыходзькі  (руск.), асновай якога сталі розныя публікацыі Насці Рыбкі (відэазапісы і фатаграфіі з Instagram, вытрымкі з кнігі, аўдыёзапісы размоў на караблі). Расследаванне даказвала сувязь чыноўніка з расійскім бізнесмэнам Алегам Дзерыпаскам  (руск.). Пра скандал напісаў шэраг заходніх СМІ: Associated Press, The Washington Post, The New York Times, The Daily Telegraph[7], The Daily Beast.[8] У красавіку 2018 года ЗША наклалі шырокія санкцыі на Дзерыпаску і ягоныя фірмы, у афіцыйным тлумачэнні якіх быў намёк на гісторыю з Сяргеем Прыходзькам.[9][10]

Крымінальны пераслед[правіць | правіць зыходнік]

26 лютага 2018 года ў складзе групы з 10 чалавек была затрымана на тэрыторыі Тайланда па абвінавачанні ў арганізацыі незаконных трэнінгаў.[11] Першапачаткова была вызваленая пад заклад[12], аднак зноў змешчана пад варту праз ануляванне візы.[13] У красавіку 2018 года апраўданая па абвінавачанні ў незаконнай працоўнай дзейнасці, аднак супраць яе высунулі новае абвінавачанне: арганізацыя злачыннай групоўкі для прадастаўлення сексуальных паслуг.[14] Першае судовае паседжанне па гэтай справе распачалося 19 ліпеня 2018 года, усе фігуранты справы адмовіліся прызнаваць віну.[15]

У студзені 2019 года разам з астатнімі абвінавачанымі прызнала віну і паводле прысуду з улікам заліку папярэдняга зняволення была накіраваная для дэпартацыі ў Беларусь.[16] Пад час перасадкі ў Маскве, у транзітнай зоне аэрапорта Шарамеццева была затрыманая па падазрэнні ва ўцягванні ў прастытуцыю. Адмовілася прызнаць віну.[17] Праваабарончы цэнтр «Мемарыял» паабяцаў разглядзець магчымасць надання Насці Рыбцы статуса палітзняволенай,[18] але раптоўна яе вызвалілі з-пад варты. Па словах прэс-сакратара Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталлі Эйсмант, Аляксандр Лукашэнка асабіста даручыў заняцца вызваленнем Анастасіі Вашукевіч.[19]

Зноскі

  1. Одноклассница скандальной Насти Рыбки: Разврат начался на Гомельщине, когда она изменила мужу на сессии в Мозыре (руск.). PROGOMEL.BY. Праверана 24.02.2019.
  2. Кто такая охотница на олигархов Настя Рыбка (руск.)(недаступная спасылка). СТРАНА.ua. Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2018. Праверана 24.02.2019.
  3. Белоруска из эскорт-услуг сообщила, что была в оппозиции (руск.). euroradio.fm. Праверана 24.02.2019.
  4. «Для меня теперь неважно, сколько у меня мужчин в постели». Исповедь белорусской наложницы из гарема московского секс-тренера (руск.). Наша Ніва. Праверана 24.02.2019.
  5. Муж Насти Рыбки о Бобруйске, позоре, и о том, можно ли верить жене (руск.). euroradio.fm. Праверана 24.02.2019.
  6. Золотая рыбка: что известно о бобруйской "соблазнительнице" Дерипаски (руск.). Sputnik. Праверана 24.02.2019.
  7. Расследование Навального о Дерипаске, Рыбке и вице-премьере: что на него ответили его герои? (руск.). Meduza. Праверана 24.02.2019.
  8. The Sex Worker and Putin’s Shady Billionaire Buddy Who Could Hold Keys to the Russia Investigation (англ.). Daily Beast. Праверана 24.02.2019.
  9. Новые санкции США: теперь уже огонь на поражение (руск.). DW.COM. Праверана 24.02.2019.
  10. США ввели санкции против олигархов и чиновников из РФ (руск.). DW.COM. Праверана 24.02.2019.
  11. В Таиланде задержали белорусов Алекса Лесли и Настю Рыбку за незаконное проведение секс-тренинга (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2018. Праверана 24.02.2019.
  12. "Нас пытаются закрыть надолго": суд выпустил под залог Алекса Лесли и Настю Рыбку, но их снова задержали (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2018. Праверана 24.02.2019.
  13. В полиции Таиланда заявили, что Алекс Лесли и Настя Рыбка нанесли ущерб репутации страны (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2018. Праверана 24.02.2019.
  14. Тайский суд частично оправдал Алекса Лесли и Настю Рыбку, но покинуть Таиланд они не могут (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2018. Праверана 24.02.2019.
  15. "Вину не признаю". Как в Таиланде судят Настю Рыбку (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2018. Праверана 24.02.2019.
  16. Лесли и Рыбка признали вину в суде в Таиланде и получили условный срок (руск.). РБК. Праверана 24.02.2019.
  17. Насця Рыбка назвала справы супраць яе сфабрыкаванымі і сказала, што заяву на яе напісала Саша Траўка (бел.). Наша Ніва. Праверана 24.02.2019.
  18. Писатель Виктор Шендерович призывает признать Настю Рыбку политзаключенной (руск.). Эхо Москвы. Праверана 24.02.2019.
  19. Настю Рыбку отпустили. Оказывается, Лукашенко давал поручение «заняться ее освобождением» (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2019. Праверана 24.02.2019.