Насір аль-Мольк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Насір аль-Мольк
перс.: مسجد ناصر الملک
29°36′31″ пн. ш. 52°32′54″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль Каджарская архітэктура[d][2]
Дата заснавання 1876[2][3]
Матэрыял цэгла[2], камень[d][2] і кафля[2]
Сайт nasiralmulk.ir (перс.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Насір аль-Мольк (перс.: مسجد ناصر الملک) — адна з самых старажытных мячэцяў Шыраза ў Іране. Знаходзіцца ў гістарычным цэнтры Шыраза на вуліцы Лотф Алі-шаха ў непасрэднай блізкасці ад маўзалея Шах-Чэрах  (руск.). Мячэць пабудавана ў 1877—1888 гадах па замове Мірзы Хасана Алі Насір аль-Молька з дынастыі Каджараў архітэктарамі Мірзай Махамадам Хасейн-Мэмар і Махамадам Рэзай кашы Пазе Шыразі.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Мячэць

Другую назву — Ружавая мячэць — будынак набыў з-за таго, што галоўным узорам, які ўпрыгожвае як унутраныя, так і знешнія элементы храма, з’яўляюцца ружа. Гэта некалькі выбіваецца з агульных канонаў пабудовы мячэцяў, таму мячэць Насір аль-Мольк можна назваць адзінай у сваім родзе — велізарная колькасць руж ва ўбранстве збольшага сімвалізуе сам горад Шыраз, у якім вырошчваецца больш за 300 відаў руж.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будаўніцтва мячэці доўжылася 12 гадоў з 1877 па 1888 год[4][5]. Рамонт і тэхнічнае абслугоўванне мячэці праходзіць у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі аднаўлення помнікаў гістарычнай спадчыны; сродкі на абслугоўванне мячэці вылучае фонд Насера аль-Молька.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Унутраная плошча мячэці складае 2890 м². На тэрыторыі мячэці размяшчаецца вялікі прастакутны хоуз (басейн для вады), на паўночным баку двара знаходзіцца жамчужная арка, распісаная каранічнымі вершамі, на ўсходнім — неф з сям’ю калонамі з каменя, на паўднёвым — два мінарэты, а на заходнім — асноўная зала мячэці, упрыгожаная вітражнымі люстэркамі. Ва ўнутраным строі мячэці выкарыстоўваецца плітка сямі колераў — чорнага, белага, сіняга, блакітнага, чырвонага, тэракотавага і жоўтага[6]. Гэтыя колеры тыповыя для шыразскай архітэктуры[7].

Унутраная зала мячэці мае некалькі вітражных вокнаў, кожнае з якіх аформлена ў розным стылі — у першым вітражным акне выкарыстоўваецца вялікая колькасць прастакутных элементаў і ромбаў, другое змяшчае вялікую колькасць кветкавых элементаў, узоры трэцяга нагадваюць калейдаскапічныя фігуры і г. д. Асаблівасцю дадзеных вітражоў лічыцца той факт, што ва ўсіх вокнах выкарыстоўваюцца адначасова цёплыя і халодныя адценні для стварэння большага каляровага аб’ёму. Вокны галоўнай залы звернутыя на ўсход, менавіта таму найбольш ўражлівая гульня фарбаў вітражоў тут назіраецца раніцай — з усходам сонца.

Пол галоўнай залы засланы шыразскімі дыванамі.

Мячэць пасля Ісламскай рэвалюцыі 1979 года[правіць | правіць зыходнік]

З-за велізарнай колькасці дэкаратыўных элементаў, уласцівых еўрапейскай культуры, а таксама з-за нетыповых для мусульманскай архітэктуры малюнкаў кветак ва ўбранстве мячэці ў 1979 годзе іранскія ўлады былі вымушаныя перавесці храм у разрад музея.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.
  2. а б в г д https://www.scirp.org/journal/paperinformation.aspx?paperid=96715
  3. https://iranicaonline.org/articles/art-in-iran-v-qajar-1-general
  4. Мечеть Насир оль-Мольк(перс.) = مسجد نصیرالملک // www.makanbin.com. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2017.
  5. "Stunning Mosque In Iran Becomes A Magnificent Kaleidoscope When The Sun Rises". Demilked [англійская]. Архівавана з арыгінала 2021-04-23. Праверана 2018-09-23.
  6. Традиционная плитка в Иране(перс.) // kazempoorkashi.com. Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2016.
  7. hassan abolghasemi , حسن ابوالقاسمی. مسجد نصیرالملک شیراز | اطلس معماری اطلسی(недаступная спасылка). www.atlasy.ir. Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2017. Праверана 23 верасня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]