Наталля. Маці Божая Адзігітрыя. Рафаіл
| ||
Наталля. Маці Божая Адзігітрыя. Рафаіл. 1760 | ||
Матэрыял | дошка для жывапісу[d] і яечная тэмпера | |
---|---|---|
Тэхніка | тэмпера | |
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь | ||
(інв. ДБЖ-237) |
Наталля. Маці Божая Адзігітрыя. Рафаіл — іканапісны складзень, створаны ў 1760 годзе, з Усехсвяцкай царквы ў г. п. Тураў Гомельскай вобласці. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[1].
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]У сярэдніку на вохрыстым сярпе стаіць Маці Божая ў сінім хітоне, аранжава-чырвоным на зялёнай падкладцы мафорыі з сядзячым на левай руцэ дзіцем у белым хітоне, жоўтым гімаціі з блакітнай дзяржавай у левай руцэ. На галовах Маці Божай і дзіцяці — кароны[2].
На правай створцы — архангел Рафаіл у сінім сподзе, вохрыстай далматыцы, падпяразанай чырвоным поясам, чырвоным на зялёнай падкладцы гімаціі, з белай хусткай на шыі. Крылы шэра-зялёныя. У левай руцэ белая лілея[2].
На левай створцы — Наталля ў сінім хітоне, вохрыстым кароткім адзенні, аранжава-чырвоным плашчы, з белай хусткай на галаве. У левай руцэ зялёна-сіняя галінка[2].
Ніжнюю палавіну складня займаюць блакітныя воблакі, зверху ў цэнтральнай частцы — пазалочаны раслінны ляпны арнамент, на створках — жоўты фон, аранжава-чырвоныя аркі[2].
Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Абраз выяўлены 22-й экспедыцыяй Дзяржаўнага мастацкага музея БССР у 1972 ва Усехсвяцкай царкве г. п. Турава Гомельскай вобласці[2].
Ікона раскрыта брыгадай рэстаўратараў Дзяржаўнага Рускага музея ў складзе І. В. Ярыгінай, С. І. Голубева, М. Г. Малкіна, А. Т. Дзеднянкова ў 1974-75 (Ленінград)[2].
Выстаўкі
[правіць | правіць зыходнік]- Тэмперны жывапіс Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 1988
- Іканапіс Беларусі XVII—XVIII стст. Яраслаўль. Масква. 1990
- Мастацтва Гомельшчыны XII—XX стст. Мінск. 1994
- Датаваныя помнікі мастацтва Беларусі XVII—XVIII стст. Мінск. 2000.
- Іканапіс Беларусі XVI—XVIII стст. Новыя адкрыцці. Іспанія. 1999—2000. Мінск. 2001
Зноскі
- ↑ Балыкина Е. Н. ШЕДЕВРЫ ИКОНОПИСИ БЕЛАРУСИ XII—XVIII ВВ. Архівавана 28 лютага 2021. (руск.)
- ↑ а б в г д е Жывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: БелЭН; МФКД.2003. — 304 с.:іл. С. 41-42.