Наталля Іванаўна Качанава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Наталля Качанава
Natallia Kačanava.png
Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
з 6 снежня 2019
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Румас
Папярэднік Міхаіл Мясніковіч
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
21 снежня 2016 — 5 снежня 2019
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Папярэднік Аляксандр Косінец
Пераемнік Ігар Сергяенка
Намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь
27 снежня 2014 — 21 снежня 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Папярэднік Анатоль Тозік
Пераемнік Васіль Жарко
Cтаршыня Наваполацкага гарвыканкама
2007 — 2014
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік Аляксандр Камароў
Пераемнік Дзмітрый Дзямідаў

Нараджэнне 25 верасня 1960(1960-09-25) (60 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі» ордэн Айчыны III ступені Медаль Святой Прападобнай Ефрасінні Полацкай
Commons-logo.svg Наталля Іванаўна Качанава на Вікісховішчы

Наталля Іванаўна Качанава, народжаная Талкачова[1] (нар. 25 верасня 1960, Полацк, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу (з 2019).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1982 годзе закончыла Наваполацкі політэхнічны інстытут імя ЛКСМБ, у 2006 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З 1982 да 1995 — аператар пульта кіравання, інжынер па тэхніцы бяспекі, інжынер вытворча-тэхнічнага аддзела Полацкага прадпрыемства «Водаканал».

З 1995 да 2002 — інжынер, выконваючы абавязкі начальніка, вядучы інжынер вытворча-тэхнічнага аддзела камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Жыллёва-камунальная гаспадарка г. Полацка».

З 2002 да 2007 — начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, выконваючы абавязкі намесніка старшыні па капітальным будаўніцтве і ЖКГ Полацкага гарвыканкама, намеснік старшыні па капітальным будаўніцтве і ЖКГ Полацкага гарвыканкама.

З 2007 да 2014 — старшыня Наваполацкага гарвыканкама.

З 27 снежня 2014 — намеснік прэм’ер-міністра Беларусі.

З 21 снежня 2016 года — кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 6 снежня 2019 года выбрана старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.

15 сакавіка 2021 года ўвайшла ў склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага Усебеларускага народнага сходу распрацоўвае прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвае іх усенароднае абмеркаванне[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

Палітолаг Дзмітрый Балкунец у красавіку 2020 года сцвярджаў, што ў Н. Качанавай «вельмі станоўчая біяграфія, ніякіх скандалаў за ёй няма… Качанава — чалавек вельмі выканаўчы, мае вялікі досвед працы з „нафцянкай“, бо працавала ва ўладзе ў горадзе, дзе развітая нафтавая прамысловасць»[4].

У канцы мая 2020 года Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра Н. Качанаву як пра «гатовага прэзідэнта» (г. зн. чалавека, падрыхтаванага заняць прэзідэнцкую пасаду ў Беларусі), аднак падкрэсліў, што «ў нас Канстытуцыя не пад жанчыну, і грамадства не саспела для таго, каб галасаваць за жанчыну»[5].

У жніўні 2020 года Павел Якубовіч, былы галоўны рэдактар газеты «Советская Белоруссия», адзначыў, што «Я асабіста лічу самай вялікай памылкай прызначэнне на асноўную дзяржаўню пасаду Наталлі Качанавай. Яе эпоха — гэта эпоха дэкадансу. У галоўнага дзяржаўнага дарадцы набор з дзесяці фраз, накшталт „трэба быць бліжэй да людзей“, „людзі — гэта галоўнае“. Пры ёй была развалена кадравая работа, не самыя лепшыя кадры замяняліся горшымі. І гэта практычна на ўсіх узроўнях: старшыні аблвыканкамаў, не кажу ўжо пра райвыканкамы»[6].

У лістападзе 2020 года палітолаг Вольф Рубінчык звярнуў увагу на тое, што Н. Качанава даўно ўваходзіць у тузін (калі не ў пяцёрку) найбольш уплывовых чыноўнікаў Беларусі, а таксама на той факт, што задача, якую яна ў жніўні 2017 г. паставіла перад кіраўніцтвам Мінска («дасягнуць у снежні сярэдняга заробку ў 1385 рублёў… не проста дасягнуць, але і ўтрымаць»), не была выканана. Крытычна ацэньвалася і яе рэакцыя на гібель Рамана Бандарэнкі[7].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Замужам. Мае дзвюх дочак.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]