Перайсці да зместу

Наталля Ігараўна Тарабука

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наталля Ігараўна Тарабука
Род дзейнасці дызайнер, выкладчык універсітэта
Дата нараджэння 12 верасня 1955(1955-09-12) (69 гадоў)
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у

Наталля Ігараўна Тарабука (нар. 12 верасня 1955) — беларускі дызайнер, дацэнт.

У 1982 годзе скончыла мастацка-прамысловы факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў) па спецыяльнасці «графічны дызайн».

З 1982 па 1994 год працавала дызайнерам на прадпрыемствах Віцебска, дзе стала аўтарам каларыстычных рашэнняў інтэр’ераў і керамічных флаконаў. Працоўная дзейнасць на кафедры дызайну Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта пачалася ў 1994 годзе. З 1998 года — член Беларускага саюза дызайнераў.

Лаўрэат прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў (2015)[1].