Наталля Алегаўна Курэк
Наталля Алегаўна Курэк | |
---|---|
Нараджэнне |
19 снежня 1951 (73 гады) |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Узнагароды |
Наталля Алегаўна Курэк (нар. 19 снежня 1951, Мінск) — беларускі ўрач і палітык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны медыцынскі інстытут, урач-лячэбнік. Працоўную дзейнасць пачала медыцынскім рэгістратарам 9-й паліклінікі г. Мінска. Пасля заканчэння інстытута працавала ўрачом-інтэрнам 8-й гарадской гінекалагічнай бальніцы, урачом акушэрам-гінеколагам 17-й жаночай кансультацыі і 8-й гарадской гінекалагічнай бальніцы. Была клінічным ардынатарам спецардынатуры кафедры акушэрства і гінекалогіі Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Затым працавала ўрачом акушэрам-гінеколагам і загадчыкам гінекалагічнага аддзялення 3-й клінічнай бальніцы, намеснікам галоўнага ўрача па родадапамозе 6-й клінічнай бальніцы. Галоўны ўрач установы аховы здароўя «Гарадскі клінічны радзільны дом № 2» г. Мінска.
Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання[1]. Была членам дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Міжпарламенцкай Асамблеі праваслаўя.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам Міністэрства аховы здароўя «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»[2].
Зноскі
- ↑ Курек Наталья Олеговна Архівавана 17 верасня 2020.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
- Нарадзіліся 19 снежня
- Нарадзіліся ў 1951 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі БДМУ
- Выкладчыкі БДМУ
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
- Асобы
- Гінеколагі Беларусі
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання