Наталля Андрэеўна Каляда
| Наталля Андрэеўна Каляда | |
|---|---|
| | |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Андрэй Андрэевіч Каляда |
| Муж | Мікалай Халезін |
| Прафесія | тэатральны прадзюсар, драматург |
| Тэатр | |
| Узнагароды | |
Наталля Андрэеўна Каляда (нар. 28 кастрычніка ?, Мінск) — беларуская і брытанская тэатральная прадзюсарка, драматургіня.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў Мінску, у сям'і беларускага літаратура- і тэатразнаўца Андрэя Каляды (1940-2022). У 1990-я гады ўдзельнічала ў праекце ўрада ЗША па скарачэнні ядзернага ўзбраення на тэрыторыі Беларусі і ачышчэнні зямлі ад ядзернага паліва. Сябра групы маніторынгу па выкананні правоў чалавека. Першай у Беларусі была асуджана за размяшчэнне інфармацыі ў Інтэрнэце[1].
З сакавіка 2005 года адна з заснавальнікаў і дырэктарка Беларускага Свабоднага тэатра, а таксама аднайменнага штогадовага міжнароднага драматургічнага конкурсу. Суаўтарка п’ес «Пакаленне Jeans» і «Спасцігаючы каханне»[1].
19 снежня 2010 года была затрыманая ў Мінску па палітычных матывах, правяла ноч у прыёмніку-размеркавальніку[1].
У студзені-лютым 2011 года ўдзельнічала ў слуханнях «Рэпрэсіі ў Беларусі» ў Камітэце па міжнародных адносінах у Сенаце ЗША[1].
Сёння разам з мужам Мікалаем Халезіным пражывае ў Вялікабрытаніі[2][3].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з журналістам і сцэнарыстам Мікалаем Халезіным, з якім мае дзвюх дачок — Даніэлу і Машу.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана трыма ўзнагародам Дзяржаўнага дэпартамента ЗША за асабістую мужнасць[1], медалём Францыска Скарыны (24 снежня 2024)[4]. Кавалер Ордэна Брытанскай імперыі (2023)[5][6].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д sergeyelkin. С Днем рождения, Свободный театр!. sergeyelkin (29 сакавіка 2011). Праверана 30 снежня 2024.
- ↑ Vika Bulakhava.. Смысл существования Николая Халезина(недаступная спасылка). Russian Chicago (14 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2021.
- ↑ Доморощенные «свободотеатралы»(недаступная спасылка). COMPARTY.BY (14 студзеня 2014).
- ↑ Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі. Telegram. Праверана 30 снежня 2024.
- ↑ Сузаснавальніца «Свабоднага тэатра» Наталля Каляда атрымала Ордэн Брытанскай імперыі . Наша Ніва (4 лістапада 2023). Праверана 30 снежня 2024.
- ↑ Мікалай Халезін і Наталля Каляда ганараваныя званнем Ордэна Брытанскай імперыі . Наша Ніва (17 чэрвеня 2023). Праверана 30 снежня 2024.