Наталля Арсеннева

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Наталля Арсеннева
Natalla Arsieńnieva1927.jpg
Са зборніка вершаў «Пад сінім небам». Вільня. 1927
Дата нараджэння:

20 верасня 1903(1903-09-20)

Месца нараджэння:

Баку, Расійская імперыя

Дата смерці:

25 ліпеня 1997(1997-07-25) (93 гады)

Месца смерці:

Рочэстэр, Нью-Ёрк, ЗША

Грамадзянства:

Flag of Russia.svg Расійская імперыяСцяг Польшчы Польская РэспублікаFlag of the United States.svg ЗША

Род дзейнасці:

паэтэса

Наталля Арсеннева (Кушаль; 20 верасня 1903, Баку — 25 ліпеня 1997, Рочэстэр, Нью-Ёрк, ЗША) — беларуская паэтэса, перакладчыца, драматург.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям'і начальніка Бакінскай мытнай акругі і былой настаўніцы ў Баку. Хутка пасля яе нараджэння сям'я пераехала ў Вільню. Падчас 1-ай сусветнай вайны (1914) сям'я Арсенневых жыла ў бежанстве ў Яраслаўлі, дзе будучая паэтэса напісала свой першы верш на рускай мове. У 1920 сям'я вярнулася ў Вільню, там Наталля Арсеннева скончыла Віленскую беларускую гімназію, паступіла ва ўніверсітэт.

Вызначальную ролю ў фарміраванні Н. Арсенневай як беларускай паэтэсы адыграла беларуская гімназія ў Вільні. Ва ўспанінах яна пісала:[1]

" Неставала блізу ўсяго, шмат хто з вучняў і з настаўнікаў галадаваў, ня было нястачы толькі ў вадным — у запале, у гарачых ахвярных сэрцах, у людзях, якія, дарма што голад і холад, аддана вялі свэю працу з аднэю думкай — зрабіць шчасьлівай сваю Бацькаўшчыну—Беларусь. "

У 1922 Наталля Арсеннева выйшла за Францішка Кушаля, якога, як афіцэра польскага войска, накіравалі служыць у заходні рэгіён Польшчы. Пасля верасня 1939 Наталля Арсеннева жыла ў Вілейцы, працавала ў абласной «Сялянскай газеце». У красавіку 1940 як жонка палоннага польскага афіцэра была выслана з сынамі ў Казахстан. У маі 1941 вярнулася з ссылкі ў Мінск, дзякуючы заступніцтву між іншых Янкі Купалы. Тут яе напаткала вайна. У акупіраваным Мінску супрацоўнічала з «Беларускай газетай». Напісала некалькі лібрэта да опер, займалася перакладамі.

У 1944 эмігравала ў Германію, актыўна ўдзельнічала ў культурнай і асветніцкай дзейнасці ў лагерах ДП, была выкладчыцай у Беларускай гімназіі імя Я. Купалы, з 1949 жыла ў ЗША. Працавала ў эмігранцкай беларускай газеце «Беларус», на радыё «Свабода», у Беларускім інстытуце навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку. У 1970-80-я г. адышла ад актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці беларускай эміграцыі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкуецца з 1920. Яе талент заўважыў і падтрымаў М. Гарэцкі. Ранняя лірыка, якую яна змяшчала ў перыядычных выданнях Заходняй Беларусі, пераважна прыродаапісальная, інтымная. Яна імкнулася перадаць імгненныя ўражанні, пачуцці, адлюстраваць зменлівы стан душы, плынь унутранага быцця.

Творчасць Н. Арсенневай 1920—30-х гадоў стала значнай з'явай заходнебеларускай літаратуры. Кніга лірыкі «Пад сінім небам» (Вільня, 1927) узбагаціла беларускую паэзію глыбокім пранікненнем у сферу чалавечых пачуццяў, свежасцю лірычных інтанацый, багаццем вобразнай палітры. Максім Танк у сваіх «Лістках календара» пісаў пра паэтэсу: «Трэба прызнаць, што са сваіх інтымных пачуццяў яна ўмее вязаць прыгожыя карункі»[2]. Гэтыя асаблівасці лірыкі Н. Арсенневай уласцівыя і кнізе «Жоўтая восень», што рыхтавалася да друку яшчэ ў 1935—36 гадах, але апублікаваная цалкам толькі ў кнізе выбранага як асобны раздзел.

Вершы, створаныя ў акупаваным Мінску, склалі зборнік «Сягоння» (1944). Талент паэтэсы раскрыўся ў бок філасофскага, гуманістычнага асэнсавання гістарычных падзей, узмацніліся грамадзянскія, трагічна-афарбаваня ноты. Вайна ўспрымаецца ёю як вялікая трагедыя еўрапейскіх народаў. Зруйнаваны, пакрыты папялішчамі свет выклікаў адчай і адчуванне ўласнага бяссілля: «За ўсё гэта, за ўсё — не наплачацца нават паэт». У ваенных вершах Н. Арсеннева не імкнулася быць суддзёй падззей, не падзяляла ўдзельнікаў вайны на «сваіх і чужых», ёй аднолькава шкада ўсіх загінуўшых — як сына Дняпра, так і сына Рэйна. Яна абрала пазіцыю нейкага «надсусветнага» назіральніка.[3] Скразны матыў ваеннай лірыкі — матыў непасільнасці выказаць і аб'яднаць смуткам і тугою аднаго чалавек, нават калі ён паэт, сусветны смутак і жаль, што апанаваў чалавецтва, кінутае ў вір вайны. Побач з тэмай «жыцця… ў жалобнай раме», асуджэння вайны, смутку сярод руін і ахвяр, у творах моцна гучала нацыянальна-паірыятычная тэма Бацькаўшчыны (вершы «Песня каліноўцаў», «Жыве Беларусь», «Малітва», «Прысяга», «Краіне», «Зняволены сцягам»), сцвярджалася ідэя вольнасці і моцы Беларусі, выказвалася вера ў той момант, калі Беларусь акрыяе ў змаганні і плён яе ніў будуць збіраць не чужынцы.

Напісала лібрэта да опер М. Шчаглова «Лясное возера», «Усяслаў Чарадзей» і аперэты «3 выраю». Пераклала на беларускую мову некалькі п'ес, якія ставіліся ў менскім гарадскім тэатры, сярод іх «Затонуты звон» Г. Гаўптмана, «Вяселле Фігаро» і «Чарадзейная жалейка» В. А. Моцарта, «Кармэн» Ж. Бізэ і «Цыганскі барон» Ё. Штраўса. Супрацоўнічала з А. Кецкам у падрыхтоўцы зборніка «Эвангельскі хрысьціянскі сьпеўнік».

У творчасці эміграцыйнага перыяду нацыянальныя і гісторыка-патрыятычныя матывы паглыбіліся, набылі настальгічную афарбоўку. Пастаяннай прыхільнасцю паэтэсы карыстаецца беларуская нацыянальная сімволіка (цыклы вершаў «Не астыць нам», «Брамы», «На ростанях»). Асобныя творы прысвечаны Ф. Скарыну («У гасподзе Падуанскай»), дню абвяшчэння незалежнасці Беларусі («25 сакавіка», «Ён граць не сціхне»), Слуцкаму паўстанню («На Слуцкія ўгодкі», «Косы», «Сыны і маці»). Само імя Беларусі для паэтэсы, аддзеленай ад Бацькаўшчыны не толькі геаграфічнай, але і палітычнай адлегласцю становіцца «пякучым сымболем болю», аднак толькі з ім яна адчувае сябе нястрачаным чалавекам.

З сярэдзіны 1980-х г. яе творы зноў робяцца вядомымі і папулярнымі на радзіме.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Пад сінім небам: вершы (1921—1925 г.) / Наталля Арсеннева. — Вільня: Віленскае выдавецтва Б. Клецкіна, 1927. — 140 с., [1] л. партр.
  • Сягоння: Вершы 1941—1943. — Мн.: Выд-ва падручнікаў і літаратуры для моладзі, 1944. — 127 с., 1 л. партр.
  • Сіротка Гануля: Сцэнічны абразок у 1-й дзеі. — [Рэгенсбург — Міхельсдорф], 1946. — 8 с.[4].
  • Выбраныя вершы: Зборнік вершаў. — Ватэнштэт, 1947. — 31 с.
  • Між берагамі = Between the shores: выбар паэзіі Н. Арсенневай, 1920―1970 / [уступны артыкул А. Адамовіча]. — Нью Йорк — Таронта: Беларускі інстытут навукі і мастацтва, 1979. — XXXIX, 350 с.
  • Пад сінім небам: вершы (1921―1925) / Наталля Арсеннева. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1991. — 141 с., [1] л. партр.
  • Яшчэ адна вясна: Выбраныя вершы / Наталля Арсеннева; Уклад. і прадм. А. І. Сямёнавай. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1996. — 271 с. — (Галасы беларускага замежжа). — ISBN 985-02-0086-3
  • Выбраныя творы / Наталля Арсеннева; [Уклад. і камент. Л. Савік; Прадм. А. Сямёнавай]. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2002. — 589 с., [4] л. iл. — (Беларускі кнігазбор; Серыя 1. Мастацкая літаратура). — ISBN 985-6638-55-0

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Арсеньнева Н. Між берагамі. Ню-Ерк; Таронта, 1979. С. 13
  2. Танк М. Лісткі календара. Мн., 1970. С. 123
  3. І. Багдановіч (1993)
  4. Манускрыпт перапісваўся для патрэб вучнёўскіх паказаў. Каля 20 асобнікаў аддрукавалі скаўты для сваіх драматычных гурткоў

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • McMillin, A. Home thoughts from abroad: three Belarusian poets in emigration // Canadian-American Slavic Studie. — 1999. — № 2 — 4. — P. 253 — 263.
  • Войцік, Г. Наталля Арсеннева / Галіна Войцік. — Вільня: Рунь, 2003. — 21 с.
  • Байкоў М. Аб творчасці Наталлі Арсеньевай // Полымя. 1927, № 8.
  • Сачанка Б. Сняцца сны аб Беларусі… Мн., 1990. С. 43-48.
  • Мішчанчук М. «Між берагамі» // Культура беларускага замежжа. Кн. 1. Мн., 1993.
  • Тарасюк Л. Праз акіян забыцця // ЛіМ. 1993, 5 лют.
  • Тарасюк Л. Пад небам паэзіі // Полымя. 1995, № 6.
  • Сямёнава А. Лёс — і над лёсам // Голас Радзімы. 1993, 30 верас.
  • Багдановіч І. Арсеннева Наталля // ЭГБ у 6 т. Т. 1. Мн., 1993.
  • Калеснік У. Наталля Арсеннева // ЛіМ. 1994, 9 снеж.
  • БП, т. 1.
  • Савік Л. Жывём Айчынай мы…// Пакліканыя. Літаратура Беларускага Замежжа. Мн., 2001.
  • Туронак Ю. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944). Мн., 2002.
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
  • Бераснева М. Творчасць Наталлі Арсенневай – набытак Беларусі // «Рэгіянальная газета»
Commons