Наталля Сцяпанаўна Бучынская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Наталля Бучынская)
Наталля Бучынская
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Наталля Сцяпанаўна Масла
Дата нараджэння 24 лютага 1970(1970-02-24) (54 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца
Гады творчасці з 1986
Кірунак казкі
Мова твораў беларуская
Дэбют 1986, г. «Сцяг працы» (Мёрскі раён)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Наталля Бучынская (нар. 24 лютага 1970, в. Ідолта, Мёрскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь) — беларуская дзіцячая пісьменніца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям’і настаўнікаў. У 1993 годзе скончыла філалагічны факультэт БДУ (аддзяленне беларускай і рускай мовы і літаратуры)[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютавала ў 1986 годзе з казкай у газеце «Сцяг працы» (Мёрскі раён). Яе казкі гучалі ў радыёперадачы «Рамантыкі», публікаваліся ў дзіцячых часопісах «Вясёлка», «Островок», «Городской газете», у зборніках серыі «Беларуская аўтарская казка» (выдавецтва «Мастацкая літаратура»): «Чароўныя пацеркі», «Вежа міру», «Залаты талер», у зборніку «Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў» (выдавецтва «Літаратура і мастацтва»), у зборніках серыі «Школьная бібліятэка», у «Зборніку апавяданняў для пазакласнага чытання вучняў пачатковай школы» і «Пакліч у госці сонца»[1].

У 2023 годзе ў межах III Міжнароднага форума даследчыкаў беларускай казкі, які праводзіўся Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, прымала ўдзел у круглым стале «Сучасная літаратурная казка: суадносіны фальклорнай і літаратурнай традыцыі»[2].

На Міжнародным форуме даследчыкаў беларускай казкі разам з іншымі беларускімі дзіцячымі пісьменнікамі (2023 г.)

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Чароўныя пацеркі» (2006 г.) — зборнік казак (укладальнік А. С. Масла).
  • «Прыгоды маленькай Машынкі» (2008 г.) — кніга з серыі «Казкі XXI стагоддзя». У 2012 годзе з’явіўся яе аўтарскі пераклад на рускую мову[1].
  • «Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй, або Adeljastar@tut.by» (2013 г., «Мастацкая літаратура»)[3]. У 2014 годзе кніга была намінавана на літаратурную прэмію Гедройца[1]. З гісторыямі пра авечку Адэлю Наталля Бучынская дэбютавала на ста­рон­ках ча­со­пі­са «Бя­роз­ка» і га­зе­ты «Лі­та­ра­ту­ра і мас­тац­тва»[4].
  • Бучынская, Н. С. Адэля адкрывае ў сабе кулінарны талент // Вясёлка : часопіс. — май, 2015. — № 5 (698). — С. 72—73.
  • «Атракцыёны для вадзянікоў: былі і небыліцы пра жыццё надводнае і падводнае» (2015 г., «Мастацкая літаратура») — тры казачныя гісторыі, у кожнай дзеючыя асобы — жыхары вадаёма: вадзяні, якія ладзілі ў возеры Доўгім атракцыёны; бабрыная сямейка, якая шануе Чырвоную кнігу Беларусі; і Наяда марская, якая дзеля салаўіных песень перабралася жыць з мора ў беларускія вадаёмы[5].
  • «Прынцэса Алівія і „жабіны вочкі“» (2019 г., «Беларусь»)
  • Бучынская, Н. С. Гіпермаркет у падарунак // З Днём народзінаў, альбо свята, якое ёсць у кожнага / уклад. А. Спрынчан. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2019.
  • «Рыцар Квых і „жабіны вочкі“» (2020 г., «Беларусь») — другая частка казкі пра прынцэсу Алівію. Дзяўчынка Зоська разам з Квыхам і Кваканцыяй выпраўляецца ва ўладанні Жудаса Першага. Трапіўшы ў палон, яна бліжэй знаёміцца за прынцам Казімірам і распрацоўвае са сваёй кампаніяй план яго выратавання.
  • «Ква-Фея, Кваканцыя і „жабіны вочкі“» (2021 г., «Беларусь») — трэяя частка казкі пра прынцэсу Алівію. Чарадзейная сіла незабудак, небяспека цмачынай прысутнасці, суровасць магічнага прысуду, знаходлівасць і адданасць Кваканцыі — усімі гэтымі загадкамі і таямніцамі кніга гатовая падзяліцца са сваімі чытачамі.
  • «Лета з цмокам Цвыркуном» (2023 г., «Беларусь») — расказ пра эксперымент з «выжываннем у дзікіх умовах».

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй, або Adeljastar@tut.by. gedroyc.by. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 30 снежня 2014.
  2. Барысюк Т.П. Казка: набыткі і планы // Літаратура і мастацтва : газ.. — Мн.: РВУ «Звязда», 2023-06-23. — В. 5234. — № 25. — С. 14. Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2023.
  3. Бучынская, Наталля Сцяпанаўна. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. Весялуха М.. Авечка, якая хацела стаць зоркай. Звязда (14 жніўня 2015). Праверана 24 сакавіка 2015.
  5. Весялуха М.. Прафесія: вадзянік. Звязда (7 кастрычніка 2015). Праверана 8 кастрычніка 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вольга Казлова, Святлана Чарная Ах, фестиваль!(руск.) // Качели : часопіс. — 2015. — № 6. — С. 8. — ISSN 1994-392X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Вонкавыя відэафайлы
Выпуск праграмы «Ды@блог пра літаратуру» з удзелам Н. Бучынскай (тэлеканал «Беларусь 3», 29.12.2014)