Перайсці да зместу

Наталля Валер’еўна Ануфрыенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Наталля Валер’еўна Ануфрыенка
Нарадзілася 11 чэрвеня 1985(1985-06-11)[1] (41 год)
Грамадзянства
Рост 174 см
Вага 63 кг[2]
Пазіцыя разыгрываючы абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2000—2001 ВАР Гродна
2001—2002 Алімпія Гродна
2002—2004 Вікторыя Гродна
2004—2009 Алімпія Гродна
2009—2010 Дунай Русэ[d]
  1. ↑ Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Наталля Валер’еўна Ануфрыенка (нар. 11 чэрвеня 1985, Бабруйск, Магілёўская вобласць, БССР, СССР) — прафесійная беларуская баскетбалістка і трэнер. Атакуючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа. Выступала за зборную Беларусі. Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы-2007[3].

Вучылася ў сярэдняй школе № 26 г. Бабруйска. Баскетболам пачала займацца на ўроках фізкультуры. З 1998 года па 2001 год праходзіла навучанне ў філіяле СДзЮШАР № 7 баскетбольнага клуба «Прынёманне» (Гродна). Першым трэнерам быў Аляксандр Станіслававіч Шымкавяк. Выступала за гродненскую «Алімпію»[4], мінскі «Гарызонт»[5].

У 2007—2016 гадах выступала за жаночую зборную Беларусі[6].

З 2022 года — другі трэнер моладзевай каманды БК «Мінск»[7]. З 2024 па 2026 год — галоўны трэнер моладзевай каманды БК «Мінск»[8].

З 2023 года — галоўны трэнер жаночых зборных Беларусі па баскетболе 3х3. Пад яе кіраўніцтвам зборная U-18 стала бронзавым прызёрам III Гульняў краін СНД-2025 у Гянджы[9].

Зноскі

  1. 1 2 Natallia Anufryienka // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
  2. ↑ Olympedia — 2006.
  3. ↑ Команда — мечта!
  4. ↑ Natallia Anufryenka
  5. ↑ НАТАЛИЯ АНУФРИЕНКО: "В БАСКЕТБОЛЕ ПОСТОЯННО СТАЛКИВАЕШЬСЯ С НЕСТАНДАРТНЫМИ СИТУАЦИЯМИ"(недаступная спасылка)
  6. ↑ Наталья  Ануфриенко(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2023. Праверана 8 верасня 2023.
  7. ↑ БАСКЕТБОЛЬНЫЙ КЛУБ «МИНСК». Команды
  8. ↑ Наталия Ануфриенко назначена главным тренером женской молодежной команды "МИНСК"
  9. ↑ ЮНИОРСКИЕ СБОРНЫЕ БЕЛАРУСИ – ПРИЗЁРЫ III ИГР СТРАН СНГ