Наталля Васілеўна Шаранговіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Наталля Васілеўна Шаранговіч
Бацька: Васіль Пятровіч Шаранговіч
Род дзейнасці мастацтвазнавец
Навуковая сфера мастацтвазнаўства
Месца працы
Альма-матар

Наталля Васільеўна Шаранговіч (? —) — беларускі мастацтвазнавец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дачка мастака Васіля Шаранговіча[1].

У 1984—1989 гадах вучылася на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2000 г. скончыла аспірантуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці мастацтвазнаўства[2].

Працавала ў часопісе «Спадчына», газеце «ЛіМ». Старшыня секцыі мастацтвазнаўства і крытыкі Беларускага саюза мастакоў (2005—2010). У часопісе «Мастацтва» ўзначальвала аддзел выяўленчага мастацтва, член рэдкалегіі (2001—2009)[2].

Дырэктар музея сучаснага выяўленчага мастацтва (2009—2013). З 2014 года ўзначальвае Цэнтр сучасных мастацтваў[2].

Арганізацыйная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Куратар спецыяльнага праекта Рэспублікі Беларусь на 5-й Маскоўскай біенале сучаснага мастацтва (2013). Куратар і арганізатар праектаў «Мастак і горад» на плошчы Якуба Коласа ў Мінску (2011—2014)[2].

Куратар выстаўкі сучаснага мастацтва «Avant-gARTe. Ад квадрата да аб'екта» ў рамках Чэмпіяната свету па хакеі (2014)[2].

Выкладчыцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар звыш 50 кніг і альбомаў па выяўленчым мастацтве, звыш 300 артыкулаў, дыялогаў, аналітычных публікацый у прэсе ў Беларусі і за мяжой[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаурэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2009)[2].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Гаўрыіл Вашчанка. Народжаны Палессем : нататкі пра жыццё і творчасць / Наталля Шаранговіч. ― Мінск, 2008

Зноскі