Наталля Алегаўна Дуліна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Наталля Дуліна)
Наталля Алегаўна Дуліна
Дата нараджэння 15 лістапада 1964(1964-11-15) (59 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мовазнаўца
Месца працы
Альма-матар

Наталля Алегаўна Ду́ліна (нар. 15 лістапада 1964, г. Мінск) — беларуская лінгвістка, спецыялістка ў галіне вывучэння італьянскай мовы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла сярэднюю школу № 4 г. Мінска, Мінскі тэхналагічны тэхнікум, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт.

Дацэнт кафедры італьянскай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Выкладчыца ў Доме італьянскай мовы і культуры «Дантэ» і перакладчыца Пасольства Італіі ў Рэспубліцы Беларусь.

Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, гвалтоўнага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, а таксама жорсткіх затрыманняў салідарных з пратэстоўцамі студэнтаў універсітэта, 9 верасня разам з іншымі выкладчыкамі выступіла ў відэазвароце, у якім падтрымала студэнтаў, асудзіла дзеянні міліцыі і пазіцыю адміністрацыі ўніверсітэта, заклікаўшы прыцягнуць усіх вінаватых да адказнасці[1].

26 кастрычніка 2020 года на заклік Святланы Ціханоўскай далучылася да агульнанацыянальнай забастоўкі разам з некалькімі дзясяткамі выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта[2]. 27 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў адлічваць усіх студэнтаў і звальняць выкладчыкаў, якія прымаюць удзел у несанкцыянаваных акцыях[3]. 29 кастрычніка была звольнена з універсітэта[4].

З 2020 года Наталлю Дуліну неаднаразова змяшчалі на Акрэсціна па адміністрацыйных справах. У кастрычніку 2022 года пасля шостага затрымання яна на волю не выйшла — завялі крымінальную справу. Яе абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-4 КК), а таксама ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342). 10 сакавіка былую выкладчыцу Мінскі абласны суд асудзіў да 3,5 гадоў зняволення.

5 кастрычніка 2022 года праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі Дуліну палітычнай зняволенай[5].

Зноскі