Наталля Іванаўна Качанава
Наталля Качанава | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Румас | ||||||
Папярэднік | Міхаіл Мясніковіч | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў Сяргей Румас |
||||||
Папярэднік | Аляксандр Косінец | ||||||
Пераемнік | Ігар Сергяенка | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў | ||||||
Папярэднік | Анатоль Тозік | ||||||
Пераемнік | Васіль Жарко | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі Міхаіл Мясніковіч |
||||||
Папярэднік | Аляксандр Камароў | ||||||
Пераемнік | Дзмітрый Дзямідаў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
25 верасня 1960 (60 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Наталля Іванаўна Качанава, народжаная Талкачова[1] (нар. 25 верасня 1960, Полацк, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу (з 2019).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1982 годзе закончыла Наваполацкі політэхнічны інстытут імя ЛКСМБ, у 2006 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
З 1982 да 1995 — аператар пульта кіравання, інжынер па тэхніцы бяспекі, інжынер вытворча-тэхнічнага аддзела Полацкага прадпрыемства «Водаканал».
З 1995 да 2002 — інжынер, выконваючы абавязкі начальніка, вядучы інжынер вытворча-тэхнічнага аддзела камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Жыллёва-камунальная гаспадарка г. Полацка».
З 2002 да 2007 — начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, выконваючы абавязкі намесніка старшыні па капітальным будаўніцтве і ЖКГ Полацкага гарвыканкама, намеснік старшыні па капітальным будаўніцтве і ЖКГ Полацкага гарвыканкама.
З 2007 да 2014 — старшыня Наваполацкага гарвыканкама.
З 27 снежня 2014 — намеснік прэм’ер-міністра Беларусі.
З 21 снежня 2016 года — кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 6 снежня 2019 года выбрана старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.
15 сакавіка 2021 года ўвайшла ў склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага Усебеларускага народнага сходу распрацоўвае прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвае іх усенароднае абмеркаванне[2].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Ордэн Айчыны III ступені (2020)[3];
- званне «Ганаровы грамадзянін г. Наваполацка» (2014);
- медаль «За працоўныя заслугі»;
- медаль «За заслугі»;
- медаль «Прападобнай Ефрасінні Полацкай» Беларускай праваслаўнай царквы;
- нагрудныя знакі («Выдатнік адукацыі», «За асаблівыя заслугі», «За заслугі перад Полацкам»);
- ганаровыя граматы розных міністэрстваў;
- медаль Міжпарламенцкай асамблеі СНД «За ўмацаванне міжпарламенцкага супрацоўніцтва» (2020).
Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]
Палітолаг Дзмітрый Балкунец у красавіку 2020 года сцвярджаў, што ў Н. Качанавай «вельмі станоўчая біяграфія, ніякіх скандалаў за ёй няма… Качанава — чалавек вельмі выканаўчы, мае вялікі досвед працы з „нафцянкай“, бо працавала ва ўладзе ў горадзе, дзе развітая нафтавая прамысловасць»[4].
У канцы мая 2020 года Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра Н. Качанаву як пра «гатовага прэзідэнта» (г. зн. чалавека, падрыхтаванага заняць прэзідэнцкую пасаду ў Беларусі), аднак падкрэсліў, што «ў нас Канстытуцыя не пад жанчыну, і грамадства не саспела для таго, каб галасаваць за жанчыну»[5].
У жніўні 2020 года Павел Якубовіч, былы галоўны рэдактар газеты «Советская Белоруссия», адзначыў, што «Я асабіста лічу самай вялікай памылкай прызначэнне на асноўную дзяржаўню пасаду Наталлі Качанавай. Яе эпоха — гэта эпоха дэкадансу. У галоўнага дзяржаўнага дарадцы набор з дзесяці фраз, накшталт „трэба быць бліжэй да людзей“, „людзі — гэта галоўнае“. Пры ёй была развалена кадравая работа, не самыя лепшыя кадры замяняліся горшымі. І гэта практычна на ўсіх узроўнях: старшыні аблвыканкамаў, не кажу ўжо пра райвыканкамы»[6].
У лістападзе 2020 года палітолаг Вольф Рубінчык звярнуў увагу на тое, што Н. Качанава даўно ўваходзіць у тузін (калі не ў пяцёрку) найбольш уплывовых чыноўнікаў Беларусі, а таксама на той факт, што задача, якую яна ў жніўні 2017 г. паставіла перад кіраўніцтвам Мінска («дасягнуць у снежні сярэдняга заробку ў 1385 рублёў… не проста дасягнуць, але і ўтрымаць»), не была выканана. Крытычна ацэньвалася і яе рэакцыя на гібель Рамана Бандарэнкі[7].
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Замужам. Мае дзвюх дочак.
Зноскі
- ↑ Уроженка Витебщины на руководящем посту страны
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь 15 марта 2021 г. № 105 «О Конституционной комиссии» (руск.) (17 сакавіка 2021). Праверана 20 сакавіка 2021.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 467 «Аб узнагароджанні». Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (18 снежня 2020).
- ↑ https://novychas.by/palityka/ci-budze-natallja-kaczanava-peraemnicaj-lukaszenki
- ↑ https://www.the-village.me/village/city/news-city/282371-women-no
- ↑ https://nashaniva.by/index.php/?c=ar&i=257449
- ↑ https://belisrael.info/?p=26110
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 25 верасня
- Нарадзіліся ў 1960 годзе
- Нарадзіліся ў Полацку
- Выпускнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём ордэна прападобнай Ефрасінні Полацкай
- Асобы
- Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі
- Старшыні Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта
- Кіраўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
- Ганаровыя грамадзяне Наваполацка