Наталля Мікалаеўна Вайцяховіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Наталля Мікалаеўна Вайцяховіч
Род дзейнасці: краязнавец, выкладчык
Дата нараджэння: 7 лістапада 1956(1956-11-07) (62 гады)
Месца нараджэння:
Месца працы:
Альма-матар:

Наталля Мікалаеўна Вайцяховіч (7 лістапада 1956, в. Шацк, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі краязнавец, былы дэпутат Шацкага сельскага Савета дэпутатаў. З 1995 па 1999 з’яўлялася старшынёй Шацкага сельскага Савета.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

У 1974 годзе скончыла 10 класаў Шацкай сярэдняй школы.

У 1979 году скончыла Мінскі дзяржаўны педінстытут імя Горкага.

У 1982 году — універсітэт марксізму-ленінізму.

Працавала настаўнікам гісторыі ў Слуцкім раёне.

З 1983 па 1990 настаўнічала на Далёкім Усходзе.

З 1990 года жыла і працавала настаўнікам, завучам, дырэктарам Шацкай сярэдняй школы. Была арганізатарам школьнага гісторыка-краязнаўчага музея.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляецца аўтарам кніг:

  • Вайцэховіч Н. «Шацак: Краязнаўчыя нарысы». — Мінск: Пэйта, 1999. (З серыі «Ведаць свой край Беларусь»). ISBN 985-6024-20-X
  • Вайцэховіч Н. «Мае землякі». — 2005. ISBN 985-6718-37-6
  • Гісторыя побач : краязнаўчыя вандроўкі : [пра вёску Шацк Пухавіцкага раёна] / Наталля Вайцэховіч. ― Мінск, 2007. (1Н//41496(039))

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі