Наталля Станіславаўна Карэйва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наталля Карэйва
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Поўнае імя Наталля Станіславаўна Карэйва
Спецыялізацыя бег
Нарадзілася 14 лістапада 1985(1985-11-14) (38 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Наталля Станіславаўна Карэйва (14 лістапада 1985, Ліда) — беларуская лёгкаатлетка (бег).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіён свету сярод юніёраў 2004 года  (польск.) на дыстанцыі 800 м[1].

Чэмпіянат свету 2010 — 10-я, Чэмпіянат свету 2012 — 4-я, Чэмпіянат Еўропы 2011 — 13-я.

Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 года ў бегу на 1500 м. У Лондане 10 жніўня яна заняла сёмае месца ў фінальным забегу на 1.500 метраў з вынікам 4 хвіліны 11,58 секунды. У паўфінале спартсменка паказала шосты вынік (4.02,37), у кваліфікацыі — 10-ы (4.06,87).

На чэмпіянаце Еўропы ў памяшканні 2013  (руск.) у Гётэбаргу і на чэмпіянаце свету ў памяшканні 2012  (руск.) ў Стамбуле Наталля Карэйва на дыстанцыі 1500 метраў стала чацвёртай[1].

З 22 жніўня 2014 года дыскваліфікавана Міжнароднай федэрацыяй лёгкай атлетыкі (ІААФ) на 2 гады за абнармальныя паказчыкі біялагічнага пашпарта[2]. У выніку Карэйва не змагла прыняць удзел у летняй Алімпіядзе 2016 года[1].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Год Спаборніцтва Месца правядзення Месца Дысцыпліна Вынік
2004 Чэмпіянат свету сярод юніёраў Грасета, Італія 1 месца 800 м 2:01.47
2005 Чэмпіянат Еўропы сярод моладзі Эрфурт, Германія 11 месца 800 м 2:05.00
2007 Чэмпіянат Еўропы сярод моладзі Дэбрэцэн, Венгрыя 4 месца 800 м 2:01.42
Універсіяда Бангкок, Тайланд 5 месца 800 м 2:02.05
2008 Кубак Еўропы ў памяшканні Масква, Расія 3 месца 1500 м 4:16.74
2010 Чэмпіянат свету ў памяшканні Доха, Катар 9 месца 1500 м 4:12.76
Камандны чэмпіянат Еўропы Берген, Нарвегія 3 месца 1500 м 4:07.98
Чэмпіянат Еўропы Барселона, Іспанія 13 месца DSQ[3] 1500 м 4:06.89
2011 Чэмпіянат Еўропы ў памяшканні Парыж, Францыя 22 месца DSQ[3] 1500 м 4:22.30
Камандны чэмпіянат Еўропы Стакгольм, Швецыя 4 месца DSQ[3] 1500 м 4:07.76
Чэмпіянат свету Тэгу, Рэспубліка Карэя 19 месца DSQ[3] 1500 м 4:12.03
2012 Чэмпіянат свету ў памяшканні Стамбул 4 месца DSQ[3] 1500 м 4:10.12
Алімпійскія гульні Лондан 7 месца DSQ[3] 1500 м 4:11.58

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

У канцы верасня 2014 года нарадзіла сына[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]