Наталля Сяргееўна Гардзіенка
Наталля Сяргееўна Гардзіенка | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 ліпеня 1977 (44 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Наталля Сяргееўна Гардзіе́нка, дзявочае Арлова (нар. 6 ліпеня 1977, Мінск) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Вучылася ў школах Мінска, Саны (Емен), Ліды. Скончыла Ліцэй БДУ. У 1994 г. паступіла на гістарычны факультэт БДУ, спецыялізавалася на кафедры Гісторыі Беларусі Старажытнага часу і Сярэдніх вякоў, займалася беларускай гісторыяй XVIII ст. Па сканчэнні ўніверсітэта, некалькі месяцаў працавала настаўніцай гісторыі ў мінскай школе. У 1999 г. паступіла ў аспірантуру БДУ, у 2003 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Становішча жанчыны-шляхцянкі ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVIII ст.». Працавала выкладчыцай кафедры гуманітарных дысцыплін ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі, з 2004 — дэкан факультэта, з 2010 — прарэктар па вучэбнай працы. З 2011 г. дацэнт кафедры ў Інстытуце парламентарызму і прадпрымальніцтва. З 2015 года намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.
Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
З 2002 года займаецца гісторыяй беларускай эміграцыі. Аўтар кніг «Беларусы ў Аўстраліі: Да гісторыі дыяспары» (Мінск, 2004), «Беларусы ў Вялікабрытаніі» (Мінск, 2010), «Рада БНР: Падзеі. Дакументы. Асобы» (разам з Л. Юрэвічам, Мінск, 2013) і каля 100 артыкулаў.
Сябра управы Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», сябра Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. З 2004 года адказны рэдактар альманаха «Запісы Беларускага інстытута навукі і мастацтва». Удзельнічае ў рэдагаванні выданняў кніг серый «Беларуская мемуарная бібліятэка», «Бібліятэка Бацькаўшчыны», «Галасы Айчыны».
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджана медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[1].
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Гардзіенка Наталля Сяргееўна — старонка на сайце СБП