Наталля Уцелеўна Арынбасарава
Наталля Уцелеўна Арынбасарава | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 верасня 1946[1] (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Андрэй Сяргеевіч Канчалоўскі, Nicholas L. Dvigubsky[d] і Eldor Urazbayev[d] |
Дзеці | Ягор Андрэевіч Канчалоўскі[d] і Ekaterina Dvigubskaya[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | балерына, кінаактрыса, актрыса |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0034848 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Наталля Уцелеўна Арынбасарава (каз.: Наталия Өтеуліқызы Орынбасарова; нар. 24 верасня 1946 — савецкая і расійская актрыса казахскага і польскага паходжання; заслужаная артыстка РСФСР (1979), заслужаная артыстка Казахстана (1997), лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола (1978) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1980), уладальніца Кубка Вольпі — вышэйшай індывідуальнай узнагароды Венецыянскага кінафестывалю (1966).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 24 верасня 1946 гады ў Маскве, дзе пазнаёміліся яе бацькі. Бацька — казах Уцеўле Турэмуратавіч, маці — полька Марыя Канстанцінаўна Канецпольская. Акрамя яе, у сям’і было чацвёра дзяцей — Юрый, Арсен, Таццяна і Міхаіл. Бацька ў той час вучыўся ў Ваеннай акадэміі ім. Фрунзэ. У дзяцінстве, падчас службы бацькі ў Туркменіі, убачыла фільм «Лебядзінае возера» і вырашыла стаць балерынай.
У 1956 годзе сям’я вярнулася ў Казахстан. У Алма-Аце Арынбасарава паступіла ў харэаграфічную школу, адтуль была накіравана ў Акадэмічнае харэаграфічнае вучылішча пры Вялікім тэатры, якое скончыла ў 1964 годзе[3].
У тым жа годзе была запрошана здымацца ў галоўнай ролі ў фільме Андрэя Міхалкова-Канчалоўскага паводле рамана Чынгіза Айтматава «Першы настаўнік». За гэтую ролю атрымала прыз Венецыянскага кінафестывалю «Залаты кубак Вольпі» 1966 года за лепшую жаночую ролю, абышоўшы Джэйн Фонду з фільмам Ражэ Вадзіма «Здабыча». Тады ж выйшла замуж за Андрэя Канчалоўскага. Шлюб, у якім нарадзіўся сын Ягор Канчалоўскі, працягнуўся 5 гадоў.
Паступіла ва УДІК, вучылася ў майстэрні Сяргея Герасімава і Тамары Макаравай і скончыла яго ў 1971 годзе. Шлюб распаўся ў 1969 годзе — Канчалоўскі хацеў з’ехаць за мяжу і ажаніўся з іншаземкай Вівіян Годэ.
Другі шлюб (1970) — з мастаком-пастаноўшчыкам і жывапісцам Мікалаем Двігубскім, які працаваў у фільмах Канчалоўскага. Ад гэтага шлюбу нарадзілася дачка Кацярына (1974), кінарэжысёр і пісьменніца. У 1980 годзе развялася — Дзвігубскі з’ехаў назад у Францыю.
Трэці шлюб (1982—1988) — з кінарэжысёрам Эльдорам Уразбаевым.
З 1971 года знаходзіцца ў трупе Тэатра-студыі кінаакцёра.
У 1999 годзе дыктавала дачцэ свае мемуары, у выніку выйшла кніга ўспамінаў «Месяцовыя дарогі».
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #124764290 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.