Наталля Юр’еўна Падольская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наталля Юр’еўна Падольская
Наталля Падольская на фестывалі «Лайма. Рандэву. Юрмала 2017».
Наталля Падольская на фестывалі «Лайма. Рандэву. Юрмала 2017».
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 20 мая 1982(1982-05-20)[1] (41 год)
Месца нараджэння
Краіна
Муж Уладзімір Уладзіміравіч Праснякоў[d]
Дзеці Artemiy Presnyakov[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка
Гады актыўнасці 2003-па сённяшні дзень
Інструменты вакал[d]
Жанры поп-рок
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ната́лля Падо́льская (нарадзілася 20 мая 1982, Магілёў) — беларуская спявачка, што прадстаўляла Расію на конкурсе песні «Еўрабачанне-2005» 21 мая 2005 года ў Кіеве, дзе заняла 15-е месца.

У 2008 годзе змяніла беларускае грамадзянства на расійскае[2].

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Наталля разам са сваёй сястрой Юліяй нарадзілася 20 мая 1982 года ў Магілёве. З дзевяцігадовага ўзросту пачала навучацца спевам у калектыве Студыя «W» Магілёўскага ліцэя музыкі і харэаграфіі. Паралельна з тым займалася ў музычнай школе па класе фартэпіяна. У складзе Студыі «W» выступала ў Бельгіі, Германіі і Польшчы, станавілася лаўрэатам конкурсаў «Зорная ростань» (Беларусь), «Магутны Божа» (Беларусь) і «Goldenfest» (Польшча).

З 1999 па 2004 год была студэнткай Беларускага інстытута правазнаўства, які скончыла з чырвоным дыпломам. Адначасова працягвала набываць сцэнічны вопыт і пашыраць свой рэпертуар сольнага выканаўцы. Наталля рэгулярна прымала ўдзел у музычных мерапрыемствах на радыё і тэлебачанні, і двойчы — у 2002 і 2003 гадах — яна станавілася фіналісткай беларускага нацыянальнага тэлефестываля «На скрыжаваннях Еўропы».

У 2002 годзе, па прапанове прадзюсара, рэжысёра і аўтара песень Ігара Камінскага, паступіла на дзённае аддзяленне вакалу Маскоўскага інстытута сучаснага мастацтва і пераехала ў Маскву.

Вядомасць прыйшла да Наталлі ў 2002 пасля яе выступлення на фестывалі «Славянскі Базар» у Віцебску, дзе яна атрымала трэцюю прэмію. Восенню таго жа года ў Празе 16 членаў міжнароднага журы фестывалю лаўрэатаў нацыянальных конкурсаў FIDOF (міжнароднае аб'яднанне арганізатараў музычных фестываляў) UNIVERSETALENT Prague 2002 вельмі высока адзначылі яе выступленне: Наталля Падольская перамагла ў катэгорыях «Найлепшая песня» і «Найлепшы выканаўца».

Сольная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

2003[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 2003 года Майкл Джэй і Раян Лобшэр адмыслова для Наталлі напісалі песню «Unstoppable» і прапанавалі спявачцы выступіць з ёй на «Еўрабачанні-2004» ад Вялікабрытаніі. Аднак Падольская настойвала на тым, што на конкурсе песні «Еўрабачанне» будзе прадстаўляць толькі сваю родную Беларусь.

2004[правіць | правіць зыходнік]

У 2004 годзе Наталля Падольская прайшла праслухоўванні і стала ўдзельніцай расійскай «Фабрыкі зорак», дзе яе сустрэў Віктар Дробыш, вядомы прадзюсар і аўтар песень. З яго дапамогай Наталля запісала свой першы альбом «Поздно» («Позна»), які выйшаў у снежні 2004 года. Гэты дэбютны альбом быў вельмі паспяховым. На дыску запісана 13 песень аўтарства расійскіх кампазітараў. Паказальным таксама з'яўляецца тое, што ў альбом увайшла беларуская народная песня «Рэчанька».

2005[правіць | правіць зыходнік]

Адхіленая беларусамі Наталля вырашыла патрапіць на «Еўрабачанне» як прадстаўніца Расіі. У лютым 2005 года на расійскім нацыянальным адборачным конкурсе расійскія тэлегледачы абралі пераможцай менавіта яе з песняй «Nobody Hurt No One». Фінал конкурса адбыўся 21 мая 2005 года ў Кіеве, Наталля заняла 15-е месца.

Пасля ўдзелу ў Еўрабачанні Наталля выконвае новыя песні, гастралюе па Расіі. Яна пачынае сустракацца з расійскім спеваком Уладзімірам Прэсняковым, за якога ў 2010 выйшла замуж, здымаецца ў шэрагу тэлеперадач. 15 кастрычніка 2013 года Наталля выпускае другі альбом «Интуиция».

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 ліпеня 2016.
  2. Наталья Подольская стала россиянкой Архівавана 18 ліпеня 2011. (руск.) Комсомольская правда

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]