Наталля Віктараўна Якубіцкая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Наталля Якубіцкая)
Наталля Віктараўна Якубіцкая
Сцяг Старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў
з 27 лютага 2018
Губернатар Анатоль Міхайлавіч Ісачанка
Папярэднік Іван Эдуардавіч Ліпніцкі

Нараджэнне 22 верасня 1971(1971-09-22)[1] (52 гады)
Партыя беспартыйная
Член у
Адукацыя

Наталля Віктараўна Якубіцкая (нар. 22 верасня 1971, Смалявічы, Мінская вобласць, Беларуская ССР, СССР) — беларускі палітычны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў з 2018 года, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 22 верасня 1971 года ў горадзе Смалявічы Мінскай вобласці.

У 2007 годзе скончыла прыватную ўстанову адукацыі «Мінскі інстытут кіравання» па спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт», у 2014 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай».

Працоўную дзейнасць пачала ў 1994 годзе эканамістам-фінансістам Крупскага каапнарыхтпрама Мінскай вобласці.

У 1994—2007 гадах працавала на розных пасадах у СПК «Раніца-агра», участку «Світанак» РУСВП «Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка» Смалявіцкага раёна.

З 2007 па 2008 гадах працавала ў Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Заводскім раёне горада Мінска, камунальным унітарным прадпрыемстве «Упраўленне дарожна-маставога будаўніцтва і добраўпарадкавання Мінгарвыканкама».

З 2008 года па 2018 год працавала ў Смалявіцкім раённым выканаўчым камітэце: выконваючым абавязкі начальніка, начальнікам аддзела эканомікі, намеснікам старшыні па эканамічных пытаннях.

18 лютага 2018 года была выбрана дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання па Пекалінскай выбарчай акрузе № 21. За яе кандыдатуру было пададзена 72,92 % (11 667 галасоў), пры яўцы выбаршчыкаў 70,71 %[2].

27 лютага 2018 года абрана старшынёй Мінскага абласнога Савета дэпутатаў[3].

15 сакавіка 2021 года ўвайшла ў склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага Усебеларускага народнага сходу распрацоўвае прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвае іх усенароднае абмеркаванне[4].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]