Наталія Пятроўна Жыбуль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Наталія Пятроўна Жыбуль
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання
з 11 кастрычніка 2016
Прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
 
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат педагагічных навук[d]
Нараджэнне 3 мая 1975(1975-05-03) (44 гады)
в. Рабунь, Вілейскі раён, Мінская вобласць
 
Узнагароды

Наталія Пятроўна Жыбуль (нар. 3 мая 1975, в. Рабунь, Вілейскі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка, настаўнік матэматыкі і інфарматыкі; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, кіраўнік у сферы дзяржаўнага кіравання. Бакалаўр адукацыі ў галіне матэматыкі, магістр педагагічных навук па спецыяльнасці «Матэматыка», кандыдат педагагічных навук.

Працавала настаўнікам матэматыкі сярэдняй школы № 203 г. Мінска, Рабунскай сярэдняй школы; намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Вілейскай гімназіі № 2; дырэктарам дзяржаўнай установы адукацыі «Вілейская гімназія № 1 «Логас».

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі».

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Замужам, мае сына.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]