Перайсці да зместу

Наталі Андэрсан

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наталі Андэрсан
англ.: Natalie Anderson
Наталі Андэрсан у 2015 годзе.
Імя пры нараджэнні Наталі Джэйн Андэрсан
Дата нараджэння 24 кастрычніка 1981(1981-10-24)[1] (44 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія актрыса, тэатральная актрыса, спявачка
Кар’ера 1996 — наш час
IMDb ID 1653488
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Наталі Джэйн Андэрсан (англ.: Natalie Jane Anderson; нар. 24 кастрычніка 1981, Брэдфард, Заходні Ёркшыр)[2] — англійская актрыса, спявачка і тэлевядучая. Вядомасць атрымала дзякуючы ролі Стэлы Дэвэнпорт у драме «The Royal[en]» (2005—2008)[2], а таксама ролі Алісіі Галахер[en] у мыльнай оперы «Emmerdale[en]» (2010—2015)[3].

У 2009—2010 гадах выступала ў лонданскай пастаноўцы мюзікла «Wicked[en]». З 2015 года рэгулярна з’яўлялася ў тэлепраграмах «This Morning[en]» і «Loose Women[en]». Пазней выканала ролю Лексі Калдэр у мыльнай оперы «Hollyoaks[en]» (2021—2022) і знялася ў баявіку «Memory[en]» з Ліам Нісан[4].

У 2023 годзе сыграла камэа у серыялах «Happy Valley[en]» і «Boiling Point[en]», а таксама выступіла на сцэне ў тэатры «Hull Truck»[5]. У 2024 годзе сыграла Клер Уокер у серыяле «Fool Me Once[en]», знятым паводле рамана Харлана Кобэна[en] для платформы Netflix.

Год Назва
1996 The Biz[en]
2001 Pop Idol[en]
2005 Dalziel and Pascoe[en]
2005 Holby City[en]
2005-2008 The Royal[en]
2006 Wire In The Blood[en]
2009 Freight
2010-2015 Emmerdale[en]
2013 Your Face Sounds Familiar[en]
2015-2025 Loose Women[en]
2015-2025 This Morning[en]
2021-2022 Hollyoaks[en]
2022 Memory[en]
2024 Fool Me Once[en]
2025-наш час Coronation Street[en]
  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 10 студзеня 2016.
  2. а б Natalie Anderson (англ.). www.imdb.com. Праверана 4 красавіка 2026.
  3. Emmerdale (англ.). ITVX. Праверана 4 красавіка 2026.
  4. Hollyoaks casts ex-Emmerdale star Natalie Anderson as newcomer Lexi (англ.). Digital Spy (18 кастрычніка 2021). Праверана 4 красавіка 2026.
  5. Яндекс . www.kinopoisk.ru. Праверана 4 красавіка 2026.