Натан Рубінштэйн
| Натан Рубінштэйн | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 16 сакавіка 1883[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | невядома |
| Альма-матар | |
| Музычная дзейнасць | |
| Педагог | Леапольд Сямёнавіч Аўэр |
| Прафесіі | музыкант, дырыжор, музычны педагог, грамадскі дзеяч, скрыпач |
| Інструменты | скрыпка |
Натан Рубінштэйн (16 сакавіка 1883, Мінск — ?) — беларускі музыкант, дырыжор, педагог, музычна-грамадскі дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Мінску[2].
Вышэйшую музычную адукацыю атрымаў у Санкт-Пецярбурскай кансэрваторыі[3]. Скончыўшы кансерваторыю ў 1906 годзе з вялікім срэбным мэдалём, Рубінштэйн на працягу году стажаваўся ў выдатнага скрыпача і педагога Леапольда Аўэра, а потым вярнуўся ў Мінск[2].
Прафесійная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Менавіта Рубінштэйн быў ініцыятарам стварэння і першым дырэктарам Мінскага музычнага вучылішча, якое адчынілася ў 1907 годзе. Ён праводзіў клас скрыпкі, а таксама выкладаў тэорыю музыкі і сальфэджыа[4]. З 1909 года ў Мінску ім рэгулярна праводзіліся сімфанічныя канцэрты. Беларускі музычны тэхнікум, які адчыніўся ў Мінску ў 1924 годзе, уяўляў сабой толькі падноўленую вучэльню Натана Рубінштэйна[2].
Зноскі
- ↑ а б https://bis.nlb.by/ru/documents/137764
- ↑ а б в Юлія Андрэева Аркестар вядомы і невядомы
- ↑ У кнізе «Скрыпка беларуская» Аляксандр Капілаў Капілаў паведамляе, што Натан Рубінштэйн вучыўся ў класе Мікалая Галкіна (с.74.). У «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі» ён сцвярджае, што Рубінштэйн вучыўся ў класе Р. Налбандзяна. Апрача відавочнай супярэчнасьці, тут ёсць фактычная памылка, бо Налбандзяна звалі Ёганэс Раманавіч.
- ↑ Масленікава В., Школьнікаў Л. Мінскае музычнае вучылішча. — Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. — Т.3. — Менск: Выдавецтва Беларускай Савецкай Энцыклапедыі імя Петруся Броўкі, 1986. — С.553.