Натан Сёдэрблюм
| Натан Сёдэрблюм | |
|---|---|
| | |
| | |
| Род дзейнасці | пастар, гісторык, выкладчык універсітэта, аўтабіёграф, місіянер, Anglican theologian, рэлігіязнавец, архіепіскап, Protestant theologian |
| Дата нараджэння | 15 студзеня 1866[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 12 ліпеня 1931[1][2][…] (65 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Веравызнанне | лютэранства |
| Бацька | Jonas Söderblom[d] |
| Маці | Nikolina Sophia Amalia Söderblom[d][4] |
| Жонка | Anna Söderblom[d] |
| Дзеці | Helge Söderblom[d], Sven Söderblom[d], Staffan Söderblom[d], Jon Olof Söderblom[d] і Brita Brilioth[d] |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Член у | |
| Узнагароды і прэміі | |
| Аўтограф |
|
Ларс Олаф Ёнатан Сёдэрблюм (шведск.: Lars Olof Jonathan Söderblom, 15 студзеня 1866 — 12 ліпеня 1931) — шведскі святар і экуменіст, архіепіскап Упсалы, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру ў 1930 годзе. Імем Сёдэрблюма адзначаны дзень 12 ліпеня ў лютэранскім Каляндары святых. Стваральнік шведскай школы рэлігіязнаўства.
Сёдэрблюм быў блізка знаёмы з англійскім экуменістам Джорджам Бэлам, і лічыцца адным з заснавальнікаў экуменізму.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Упсальскі ўніверсітэт. З 1892 года пастар у лютэранскай царкве ў Парыжы. З 1901 года загадчык кафедры тэалогіі Упсальскага ўніверсітэта, у 1912—1914 гадах прафесар гісторыі рэлігіі Лейпцыгскага ўніверсітэта. У 1914—1931 гадах архіепіскап Швецыі. У 1919 годзе выступіў з ініцыятывай стварэння Сусветнага савета цэркваў.
Арганізатар Усеагульнай хрысціянскай канферэнцыі ў Стакгольме (1925), што аб’яднала лідараў розных кірункаў хрысціянства і дало пачатак «практычнаму» хрысціянству, якое набыло арганізацыйнаеі афармленне ў руху «Жыццё і дзейнасць». Вынікам гэтай сустрэчы і наступнай працы стала стварэнне ў 1948 годзе Сусветнага савета цэркваў.
Праз год пасля атрымання Нобелеўскай прэміі ён быў запрошаны чытаць лекцыі ў Эдынбургу, але пасля першых дзесяці лекцый вярнуўся ў Швецыю.
Член Шведскай акадэміі (з 1921).
Сёдэрблюм памёр ад сардэчнага прыступу ва Упсале 12 ліпеня 1931 года.
Зноскі
- 1 2 Nathan Soderblom // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Lars Olof Jonathan Söderblom // Professorenkatalog der Universität Leipzig — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Nathan Söderblom Праверана 24 ліпеня 2020.
- ↑ Geni — 2006.
- ↑ Söderblom, Nathan // (unspecified title) Праверана 16 ліпеня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Натан Сёдэрблюм на Вікісховішчы |
- Асобы
- Нарадзіліся 15 студзеня
- Нарадзіліся ў 1866 годзе
- Нарадзіліся ў Еўлебаргу
- Памерлі 12 ліпеня
- Памерлі ў 1931 годзе
- Памерлі ва Упсале
- Пахаваныя ва Упсальскім кафедральным саборы
- Выкладчыкі Лейпцыгскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Упсальскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Упсальскага ўніверсітэта
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Гётынгенскай акадэміі навук
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру
- Ганаровыя дактары Оксфардскага ўніверсітэта
- Рэлігійныя дзеячы Швецыі
- Пацыфісты
- Антываенныя актывісты
- Англіканскія святыя