Натан Яфімавіч Кобрынскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Натан Яфімавіч Кобрынскі
Дата нараджэння 1910
Месца нараджэння
Дата смерці 1985
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці папулярызатар навукі
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне

Натан Яфімавіч Кобрынскі (1910, г. Ваўкавыск — 1985, г. Масква, РСФСР) — вучоны ў галіне дакладнай механікі, эканамічнай кібернетыкі, папулярызатар навукі. Доктар тэхнічных навук, прафесар (1951). Брат Арона Кобрынскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1931 годзе скончыў Маскоўскі інстытут сілікатаў і будматэрыялаў, працаваў у МАІ, з 1935 года загадчык катэдры тэорыі механізмаў і машын МВТІ. З 1939 года ў Інстытуце машыназнаўства АН СССР. У 1948 годзе выконваў абавязкі намесніка дырэктара па навуковай частцы ў новаствораным Інстытуце дакладнай механікі і вылічальнай тэхнікі АН СССР. У 1951—1959 гадах прафесар катэдры лічыльна-матэматычных машын і прыладаў Пензенскага індустрыяльнага інстытута. Выкладаў тэорыю машын і механізмаў разам з Б. А. Трахтэнбротам, за гэты час напісаў у суаўтарстве з ім манаграфію «Уводзіны ў тэорыю канчатковых аўтаматаў».

У 1959 годзе прызначаны намеснікам начальніка вылічальнага цэнтра Дзяржплана СССР, затым начальнік аддзела па ўкараненні матэматычных метадаў і вылічальнай тэхнікі ў народнай гаспадарцы. У 1965—1968 гадах загадчык катэдры вылічальнай тэхнікі і праграмавання МІЭІ. У 1968—1985 гадах працаваў у Маскоўскім эканоміка-статыстычным інстытуце (да 1974 года загадчык катэдры эканамічнай кібернетыкі).

З 1959 года зноў у Маскве, узначаліў новаствораную катэдру электронна-вылічальнай тэхнікі ў Маскоўскім інжынерна-эканамічным інстытуце, затым выкладаў там жа на катэдры эканамічнай кібернетыкі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Адзін са стваральнікаў новага навуковага накірунку — тэорыі дакладнасці механізмаў. Распрацаваў метады і стварыў прыборы для вымярэння кутніх хуткасцяў і паскарэнняў (1940—1942). Прапанаваў тэорыю і прынцыпы пабудовы аналагавых вылічальных машын (1948—1952). Аўтар навуковых артыкулаў, манаграфій, падручнікаў.

Выпусціў некалькі манаграфій. У 1980-я гадах сумесна з А. Д. Смірновым і Я. З. Маймінасім напісаў падручнік «Эканамічная кібернетыка».

Як папулярызатар навукі выпусціў у 1959 годзе напісаную сумесна з Віктарам Пякелісвс кнігу «Хутчэй думкі», якая складаецца з трох адносна незалежных частак: «Матэматыка і жыццё» (пра вылічальную матэматыку), «Машына лічыць» (пра вылічальную тэхніку) і "Машына «думае» (пра кібернетыку). У 1969 одзе у суаўтарстве з братам Аронам Кобрынскім апублікаваў у кніжнай серыі «Эўрыка» кнігу «Ці шмат чалавеку трэба?», якая растлумачвае прынцыпы арганізацыі і працы сістэм кіравання ў аўтаматах і эканоміцы[1].

Зноскі