Перайсці да зместу

Наташа Пірц-Мусар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наташа Пірц-Мусар
славенск.: Nataša Pirc Musar
5-ы прэзідэнт Славеніі[d]
з 22 снежня 2022
Папярэднік Борут Пахар

Нараджэнне 9 мая 1968(1968-05-09) (58 гадоў)
Імя пры нараджэнні славенск.: Nataša Pirc
Муж Алеш Мусар[d]
Грамадзянства
Партыя
Адукацыя
Сайт pirc-musar.si (славенск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Наташа Пірц-Мусар (нар. 9 мая 1968(1968-05-09), Любляна) — славенскі юрыст, пісьменнік, упаўнаважаная па інфармацыі (2005—2014), журналіст і прэзідэнт Чырвонага Крыжа Славеніі. Прэзідэнт Славеніі з 23 снежня 2022 года. Першая жанчына-прэзідэнт з часоў атрымання незалежнасці краіны ў 1991 годзе.

Нарадзілася 9 мая 1968 года ў Любляне.

У 1992 годзе скончыла юрыдычны факультэт Люблянскага ўніверсітэта.

23 чэрвеня 2022 года вылучыла сваю кандыдатуру на пасаду Прэзідэнта Славеніі як незалежны кандыдат. Яе падтрымалі былыя прэзідэнты краіны Мілан Кучан і Даніла Цюрк, Пірацкая партыя і Моладзевая партыя — еўрапейскія зялёныя. У першым туры выбараў 23 кастрычніка 2022 года набрала 26,87 %, заняла другое месца і выйшла ў другі тур. Перамагла ў другім туры, набраўшы 53,89 %[1].