Нафтаправод Адэса-Броды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нафтаправод Адэса-Броды (у левай ніжняй частцы) на карце трубаправодаў Усходняй Еўропы

Нафтаправод Адэса-Броды — нафтаправод на тэрыторыі Украіны паміж горадам Адэса на Чорным моры і горадам Броды ў Львоўскай вобласці, дзе ажыццяўляецца стыкоўка з нафтаправодам «Дружба». Скончаны пабудовай у 2003, у выкарыстанні з 2004.

Пачаткова быў прызначаны для транспартавання нафты з Каспійскага басейна праз порт Адэсы на заходнееўрапейскі рынак праз Броды і Польшчу. З 2004 тымчасова выкарыстоўваецца ў адваротным кірунку, дзеля транспартавання расійскай нафты на сусветныя рынкі праз порт Адэсы.

Аператар — ААТ «Укртранснафта».

Характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Тэхнічныя характарыстыкі нафтаправоднай сістэмы «Адэса—Броды»:

  • Даўжыня: 674 км
  • Дыяметр: 1020 мм
  • Пачатковая прапускная здольнасць: 14,5 млн т
  • Прапускная здольнасць пасля ўвядзення 2-й чаргі: 45,0 млн т
  • Галоўных насосных станцый: 1
  • Колькасць насосных станцый пасля ўвядзення 2-й чаргі: 3
  • Дэдвейт танкераў: да 100.000 т
  • Ёмістасць рэзервуарнага парку 1-й чаргі: 200.000 м³
  • Ёмістасць рэзервуарнага парку пасля ўвядзення 2-й чаргі: 600.000 м³


Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Расійская замежная энергетычная палітыка — Беларусь...