Нахман Рахмілевіч
Нахман Рахмілевіч | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 25 мая 1876 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1941 |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Адукацыя | |
Род дзейнасці | эканаміст, палітык |
![]() |
Нахман Рахмілевіч (25 мая 1876, г. Ваўкавыск — 1941, Палесціна) — эканаміст, дыпламат, палітычны і грамадскі дзеяч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1889 годзе скончыў Ваўкавыскую рэальную навучэльню, затым гімназію ў Бенсхайме (Гесэн). У 1896—1900 гадах вывучаў натуральную гісторыю і філасофію ў Кёнігсбергскага ўніверсітэце і фізіку, хімію і вышэйшую матэматыку ў Гайдэльбергскім універсітэце. У 1900 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі Гайдэльбергскага ўніверсітэта.
У 1905 вярнуўся ў Літву. Быў уцягнуты ў грамадскую дзейнасць. Падчас Першай сусветнай вайны член ЦК і віцэ-прэзідэнт грамадства габрэйскіх выгнаннікаў. У 1916—1918 гадах член Віленскай гарадской управы.
У 1916—1918 гадах член Сейма Літоўскай Рэспублікі.
З 11 снежня 1918 года абраны членам Літоўскага Дзяржаўнага савета. З 26 снежня 1918 года па 22 красавіка 1920 года віцэ-міністр гандлю і прамысловасці Літоўскай рэспублікі, а пазней увайшоў у склад праўлення Банка Літвы. У 1919 годзе стаў віцэ-прэзідэнтам Нацыянальнага савета габрэяў Літвы[1].
Зноскі
- Нарадзіліся 25 мая
- Нарадзіліся ў 1876 годзе
- Нарадзіліся ў Ваўкавыску
- Памерлі ў 1941 годзе
- Памерлі ў Ізраілі
- Пахаваныя ў Ізраілі
- Выпускнікі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Кёнігсбергскага ўніверсітэта
- Асобы
- Палітыкі паводле алфавіта
- Дыпламаты Літвы
- Члены Сейма Літвы (1920—1940)
- Грамадскія дзеячы Расійскай імперыі
- Дзеячы яўрэйскіх грамадскіх арганізацый
- Дзяржаўныя дзеячы Літвы