Нацавічы
Вёска
Нацавічы
|
Нацаві́чы[1] (трансліт.: Nacavičy, руск.: Нацевичи) — вёска ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Гудзевіцкага сельсавета.
Назва[правіць | правіць зыходнік]
Аднаасноўнае імя Natis вядомае з Перапісу вялікалітоўскага войска 1528 г.: "Натис Борейкович" (з бецігольскага баярства)[2]. Вядомае літоўскае прозвішча Natkus (з фармантам -k-)[3]. З іншым вакалізмам аснова Nеt- у гістарычным старапрускім (або яцвяжскім) двухасноўным імені Netimer, вядомым з "Кведлінбургскіх аналаў" (у першай у гісторыі згадцы назвы "Літва").
Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]
- 1959 год — 181 жыхар
- 1970 год — 153 жыхары
- 2001 год — 57 жыхароў, 25 дамоў
- 2018 год — 28 жыхароў
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Валянціна Мікалаеўна Бібіла (нар. 1949) — беларускі юрыст. Доктар юрыдычных навук (1996), прафесар (2003).
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. С. 77.
- ↑ Lietuvių pavardės .
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх