Нацысцкая сімволіка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Трэцяга рэйха
З 1933 года дзве руны зіг з’яўляліся знакам адрознення СС

Нацысцкая сімволіка — сімволіка, якая выкарыстоўвалася Нацыянал-сацыялістычнай нямецкай рабочай партыяй, а таксама сімволіка неанацыстаў, якая прыпадабняецца да яе.

Нацысцкая сімволіка[правіць | правіць зыходнік]

У першай палове XX стагоддзя нацысцкая партыя шырока выкарыстоўвала графічны сімвалізм. Асноўным сімвалам стаў Hakenkreuz (літар. «Крук-крыж») — свастыка, якую таксама малявалі на сцягах, уключаючы дзяржаўны сцяг нацысцкай Германіі[1].

Сярод іншых сімвалаў, якія выкарыстоўваліся нацыстамі, былі:

Галоўным знакам нацыстаў быў сцяг са свастыкай. Ён меў чорна-бела-чырвоную каляровую схему, заснаваную на колеры сцяга Германскай імперыі. Таксама гэтыя колеры супрацьпастаўляліся германскімі нацыяналістамі чорна-чырвона-жоўтаму сцягу Веймарскай рэспублікі[3]. У кнізе «Майн кампф» Адольф Гітлер наступным чынам патлумачыў сімволіку сцяга са свастыкай: «Чырвоны колер увасабляе сацыяльныя ідэі, закладзеныя ў нашым руху. Белы колер — ідэю нацыяналізму. Матыгападобны крыж — місію барацьбы за перамогу арыйцаў і разам з тым за перамогу творчай працы, якая заўседы была антысеміцкай і застанецца антысеміцкай»[4].

Зноскі

  1. Third Reich 1933-1945 (Germany). FOTW Flags Of The World website. Праверана 24 жніўня 2020.
  2. Neonazi flag symbolism. FOTW Flags Of The World website. Праверана 24 жніўня 2020.
  3. Hilmar Hoffmann, John Broadwin, Volker R. Berghahn. The Triumph of Propaganda: Film and National Socialism, 1933—1945. Berghahn Books, 1997. Pp. 16.
  4. "Mein Kampf" at Project Gutenberg of Australia. Gutenberg.net.au. Праверана 24 жніўня 2020.