Нацыянальная акадэмія Службы бяспекі Украіны
| Нацыянальная акадэмія Службы бяспекі Украіны | |
|---|---|
| Національна академія Служби безпеки України | |
| | |
| Арыгінальная назва | Національна академія Служби безпеки України |
| Міжнародная назва | National Academy of the Security Service of Ukraine |
| Заснаваны | 1954 |
| Рэарганізаваны | 1992 |
| Тып | профільная ВНУ |
| Рэктар | Андрэй Мікалаевіч Чарняк |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | |
| Метро | Васількоўская |
| Юрыдычны адрас | вул. Максімовіча 22, г. Кіеў, Украіна |
| Сайт | academy.ssu.gov.ua |
Нацыянальная акадэмія Службы бяспекі Украіны — вышэйшая навучальная ўстанова Службы бяспекі Украіны IV узроўню акрэдытацыі, якая знаходзіцца ў Кіеве.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1954 годзе ў Кіеве пачала падрыхтоўку кадраў школа № 204 КДБ СССР, у 1969 годзе яна ператворана ў Курсы КДБ, з 1975 года - Вышэйшыя курсы КДБ.
27 студзеня 1992 года быў створаны Інстытут падрыхтоўкі кадраў Службы бяспекі Украіны. З 17 лістапада 1995 года - гэта ўжо Акадэмія Службы бяспекі Украіны. Са жніўня 1999 года - Нацыянальная акадэмія Службы бяспекі Украіны.
Сёння гэта шматпрофільная спецыялізаваная ўстанова вышэйшай адукацыі, дзе ажыццяўляецца падрыхтоўка, перападрыхтоўка, павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй для патрэб Службы бяспекі Украіны і іншых зацікаўленых цэнтральных органаў выканаўчай улады Украіны згодна з дзяржаўнай замовай.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Вучэбна-навуковы інстытут контрразведвальнай дзейнасці
- Вучэбна-навуковы інстытут інфармацыйнай бяспекі
- Вучэбна-навуковы цэнтр моўнай падрыхтоўкі
- Вучэбна-навуковы інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт акадэміі Архівавана 27 кастрычніка 2020.