Нацыянальная акадэмія дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Украіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальная акадэмія дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Украіны
Національна академія державного управління при Президентові України
Арыгінальная назва Національна академія державного управління при Президентові України
Міжнародная назва The National Academy for Public Administration under the President of Ukraine
Заснаваны 1992
Рэарганізаваны 1995
Юрыдычны адрас вул. Эжэна Пацье 20,
03057 Кіеў, Украіна
Сайт academy.gov.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыянальная акадэмія дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Украіны (укр.: Націона́льна акаде́мія держа́вного управлі́ння при Президе́нтові Украї́ни) — галоўная дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова Украіны па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі дзяржаўных служачых і службовых асоб мясцовага самакіравання. Падпарадкавана Дзяржаўнаму ўпраўленню справамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя акадэміі як ўсеўкраінскага адукацыйнага, навуковага і метадалагічнага цэнтра падрыхтоўкі ўпраўленчай эліты пачалася з адкрыцця ў 1992 годзе Інстытута дзяржаўнага кіравання і самакіравання пры Кабінеце міністраў Украіны, на базе якога Указам Прэзідэнта Украіны ад 30 мая 1995 г. была ўтворана Украінская акадэмія дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Украіны.

У 1996 г. пачалі дзейнасць рэгіянальныя падраздзяленні акадэміі ў Днепрапятроўску, Львове, Адэсе і Харкаве, якія ў 2001 г. атрымалі статус рэгіянальных інстытутаў.

Указам Прэзідэнта Украіны ад 21 жніўня 2003 г., улічваючы значны ўклад у развіццё дзяржаўнага кіравання ва Украіне, а таксама прымаючы да увагі агульнадзяржаўнае і міжнароднае прызнанне вынікаў яе дзейнасці, Украінскай акадэміі дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Украіны быў наданы статус нацыянальнай з наступным перайменаваннем у Нацыянальную акадэмію дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Украіны.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Інстытуты[правіць | правіць зыходнік]

  • Інстытут экспертна-аналітычных і навуковых даследаванняў
  • Інстытут публічнага кіравання і адміністравання
  • Інстытут павышэння кваліфікацыі кіруючых кадраў
  • Адэскі рэгіянальны інстытут дзяржаўнага кіравання
  • Дніпроўскі рэгіянальны інстытут дзяржаўнага кіравання
  • Львоўскі рэгіянальны інстытут дзяржаўнага кіравання
  • Харкаўскі рэгіянальны інстытут дзяржаўнага кіравання

Кафедры[правіць | правіць зыходнік]

  • Кафедра публічнага кіравання і публічнай службы
  • Кафедра эканамічнай палітыкі і кіравання
  • Кафедра грамадскага развіцця і грамадска-ўладных адносін
  • Кафедра сацыяльнай і гуманітарнай палітыкі
  • Кафедра дзяржавазнаўства і права
  • Кафедра рэгіянальнага кіравання, мясцовага самакіравання і кіравання горадам
  • Кафедра глабалістыкі, еўраінтэграцыі і кіравання нацыянальнай бяспекай
  • Кафедра інфармацыйнай палітыкі і лічбавых тэхналогій
  • Кафедра моўнай падрыхтоўкі і камунікацыі ў публічным кіраванні
  • Кафедра публічнай палітыкі і палітычнай аналітыкі
  • Кафедра парламентарызму і палітычнага менеджменту

Некаторыя вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]