Нацыянальная акадэмія сухапутных войск імя гетмана Пятра Сагайдачнага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальная акадэмія сухапутных войск імя гетмана Пятра Сагайдачнага
Выява лагатыпа
Міжнародная назва Hetman Petro Sahaidachnyi National Army Academy
Заснаваны 1899
Рэарганізаваны 2009
Тып профільны ўніверсітэт
Рэктар Ткачук Павел Пятровіч
Юрыдычны адрас вул. Героеў Майдана 32, 79012 Львоў, Украіна
Сайт asv.gov.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыянальная акадэмія сухапутных войск імя гетмана Пятра Сагайдачнага (укр.: Національна академія сухопутних військ імені гетьмана Петра Сагайдачного) — ваенная вышэйшая навучальная ўстанова Міністэрства абароны Украіны, размешчаная ў Львове.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

1 кастрычніка 1899 г. на тэрыторыі цяперашняй акадэміі адбылося адкрыццё Імператарскай і Каралеўскай школы кадэтаў ў Львове. Гэта ўстанова была адзінай у Галіччыне і шаснаццатым ва ўсей Аўстра-Венгрыі ваеннай навучальнай установай. Выпускнікі ўстановы атрымлівалі званне "Кадэт - намеснік афіцэра". У 1914 г. школу эвакуіравалі ў Аўстрыю.

Пасля распаду Аўстра-Венгрыі і да 1921 г. комплекс будынкаў быў закінутым. З 1921 г. тут размяшчаўся Польскі кадэцкі корпус № 1 (з 1935 г. - імя Юзафа Пілсудскага), перабазаваны з Кракава. Напад Германіі вымусіў польскае камандаванне ў верасні 1939 г. эвакуіраваць з Равіча да Львова Корпус кадэтаў № 3. Аднак у сувязі з надыходам Чырвонай Арміі пачаць заняткі так і не ўдалося. Пасля далучэння заходнеўкраінскіх зямель да УССР савецкая ўлада расфарміравала навучальную ўстанову.

З канца верасня і да 14 лістапада 1939 г. у памяшканнях былога кадэцкага корпуса быў размешчаны штаб Украінскага фронту. Пасля яго расфарміравання тут размясцілася Львоўскае пяхотнае вучылішча Чырвонай Арміі, якое праз год было перамешчана ў Астрог. Са снежня 1940 да сакавіка 1941 гг. навучальныя карпусы па вул. Кадэцкай 32 (сучаснай вул. Героеў Майдана) становяцца месцам дыслакацыі 15-й матарызаванай кулямётна-артылерыйскай брыгады. У сакавіку 1941 г. яе замяніла 32-я танкавая дывізія 4-га механізаванага корпуса Чырвонай Арміі. Падчас нямецкай акупацыі на тэрыторыі цяперашняй акадэміі знаходзіўся вайсковы шпіталь, а з канца ліпеня 1944 г. і да вясны 1947 г. — Савецкі вайсковы шпіталь.

Потым тут дзейнічала ваенна-палітычнае вучылішча, створанае першапачаткова 18 лістапада 1939 г. у Бранску. Вучылішча ажыццяўляла падрыхтоўку афіцэраў-палітработнікаў. За гады нямецка-савецкай вайны вучылішча перамяшчалася ў гарады Баброў, Халтурын, Харкаў і выпусціла каля 11 тысяч афіцэраў. За мужнасць у гады вайны 15 выхаванцаў навучальнай установы атрымалі званне Героя Савецкага Саюза.

У 1947 г. вучылішча перамяшчаецца ў Львоў і становіцца Львоўскім ваенна-палітычным вучылішчам (некаторы час насіла імя М.А. Шчорса), займаючы тэрыторыю былога кадэцкага корпуса. Установа рыхтавала афіцэраў для службы ў рэдакцыях ваенных газет і культурна-асветніцкіх установах арміі і флоту. У 1962 г. Львоўскае ваенна-палітычнае вучылішча рэарганізавана ў вышэйшае.

У адпаведнасці з пастановай Кабінета Міністраў Украіны 8 кастрычніка 1993 г. на базе Львоўскага вышэйшага ваеннага вучылішча і ваенных кафедраў грамадзянскіх вышэйшых навучальных устаноў Львова была ўтворана вышэйшая ваенная навучальная ўстанова новага тыпу, якая першай ва Украіне была цесна інтэгравана з сістэмай грамадзянскай вышэйшай адукацыі, у прыватнасці, з Нацыянальным універсітэтам «Львоўская палітэхніка». Тым самым быў пакладзены пачатак рэалізацыі асноватворнага прынцыпу канцэпцыі ваеннай адукацыі ва Украіне, замацаванага пастановай Кабінета Міністраў Украіны ад 15 снежня 1997 г. аб стварэнні адзінай сістэмы ваеннай адукацыі, дзе вызначана, што ваенная адукацыя інтэгруецца ў дзяржаўную сістэму адукацыі на аснове адзінай заканадаўчай і нарматыўна-прававой базы.

У цеснай інтэграцыі з базавым універсітэтам Львоўскі ваенны інстытут пачаў з 1993 г. рыхтаваць афіцэраў па пятнаццаці спецыяльнасцях, у прыватнасці такімі, як "Баявое прымяненне механізаваных падраздзяленняў", "Баявое прымяненне аэрамабільных (парашутна-дэсантных) падраздзяленняў" (курсанты гэтых спецыяльнасцяў згодам былі пераведзены ў Адэскі інстытут сухапутных войскаў у 1995 г.), а таксама па спецыяльнасцях "Фінансавае забеспячэнне і эканоміка баявой і гаспадарчай дзейнасці войскаў", "Правазнаўства" і інш.

18 лістапада 2000 г. за значныя поспехі ў падрыхтоўцы кваліфікаваных спецыялістаў для ўкраінскага войскі і з нагоды 100-годдзя падрыхтоўкі афіцэрскіх кадраў у Галіччыне ўказам прэзідэнта Украіны інстытуту было прысвоена імя гетмана Пятра Сагайдачнага.

Пастановай Кабінета Міністраў Украіны ад 26 мая 2005 г. навучальная ўстанова рэарганізавана ў Львоўскі інстытут сухапутных войскаў і з 1 верасня 2006 г. ажыццяўляе падрыхтоўку ваенных спецыялістаў па ўсіх спецыяльнасцях сухапутных войскаў Узброеных сіл Украіны.

З 1 верасня 2009 г. у адпаведнасці з пастановай Кабінета Міністраў Украіны Львоўскі ордэна Чырвонай Зоркі інстытут сухапутных войскаў імя гетмана Пятра Сагайдачнага выведзены са складу Нацыянальнага універсітэта "Львоўская палітэхніка" і ператвораны на Акадэмію сухапутных войскаў імя гетмана Пятра Сагайдакавага з адкрыццём у яе складзе ваеннага каледжа сяржанцкага складу.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт баявога прымянення войскаў
  1. Кафедра тактыкі
  2. Кафедра агнявой падрыхтоўкі
  3. Кафедра ваджэння баявых машын і аўтамабіляў
  4. Кафедра тактыка-спецыяльных дысцыплін
  5. Кафедра бранятанкавай тэхнікі
  6. Кафедра аўтамабіляў і аўтамабільнай гаспадаркі
  • Факультэт ракетных войскаў і артылерыі
  1. Кафедра комплексаў і прыбораў артылерыйскай разведкі
  2. Кафедра ракетных войскаў і артылерыі
  3. Кафедра ракетна-артылерыйскага ўзбраення
  4. Кафедра электрамеханікі і электронікі
  • Інстытут маральна-псіхалагічнага забеспячэння
  1. Кафедра маральна-псіхалагічнага забеспячэння дзейнасці войскаў
  2. Кафедра музычнага мастацтва
  3. Кафедра гуманітарных навук
  • Факультэт падрыхтоўкі спецыялістаў баявога (аператыўнага) забеспячэння
  1. Кафедра інжынернай механікі (узбраення і тэхнікі інжынерных войскаў)
  2. Кафедра інжынерных спецыяльных дысцыплін
  3. Кафедра тактыкі падраздзяленняў баявога (аператыўнага) забеспячэння
  4. Кафедра інжынернай тэхнікі
  • Агульнаакадэмічныя кафедры
  1. Кафедра замежных моў і ваеннага перакладу
  2. Кафедра кіравання паўсядзённай дзейнасцю войскаў і тылавога забеспячэння
  3. Кафедра фізічнага выхавання, спецыяльнай фізічнай падрыхтоўкі і спорту
  4. Кафедра мабілізацыйнай, арганізацыйна-штатнай, кадравай працы і абароннага планавання
  • Ваенны каледж сяржанцкага складу
  • Міжнародны цэнтр міратворчасці і бяспекі
  • 184-ы навучальны цэнтр

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]