Нацыянальная асамблея Нігерыі
Нацыянальная Асамблея Нігерыі (англ.: National Assembly of Nigeria) — федэральны заканадаўчы орган (парламент) Нігерыі.
Склад[правіць | правіць зыходнік]
Сучасны парламент складаецца з дзвюх палат:
- Верхняя палата — Сенат Нігерыі
- Ніжняя палата — Палата прадстаўнікоў Нігерыі.
Палата прадстаўнікоў[правіць | правіць зыходнік]
Палата прадстаўнікоў з’яўляецца ніжняй палатай парламента Нігерыі. Усяго 360 дэпутатаў. Дэпутаты абіраюцца па мажарытарнай сістэме адноснай большасці. Тэрмін паўнамоцтваў дэпутатаў — 4 гады.
Сенат[правіць | правіць зыходнік]
Сенат з’яўляецца верхняй палатай парламента Нігерыі. У яго ўваходзіць 109 сенатараў, якія абіраюцца па мажарытарнай сістэме адноснай большасці ў 36 трохмандатных і адной аднамандатнай акрузе. Старшыня Сената абіраецца непрамым галасаваннем з сенатараў.