Нацыянальная бібліятэка Албаніі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальная бібліятэка Албаніі
алб.: Biblioteka Kombëtare e Shqipërisë
алб.: Biblioteka Kombetare[1]
Краіна
Адрас Сцяг Албаніі, Тырана
Заснавана 1922
Фонд
Склад фонду кнігі, навуковыя часопісы, газеты, часопісы, карты, атласы і мікрастужкі
Аб'ём фонду каля 1 млн адз.
Іншая інфармацыя
Дырэктар Аўрэл Пласары
Вэб-сайт www.bksh.al (алб.) (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыянальная бібліятэка Албаніі (алб.: Biblioteka Kombëtare e Shqipërisë) размешчана ў сталіцы краіны Тыране.[2] Бібліятэка была заснавана ў 1920 годзе[3] і афіцыйна адкрыта 10 снежня 1922 года.[3][4]

Нацыянальная бібліятэка Албаніі (НБА) — найважнейшы нацыянальны культурны інстытут і найстарэйшы ў Албанскай дзяржаве. Бібліятэка займае 2 будынкі і працуе пад кіраўніцтвам Міністэрства турызму, культуры, моладзі і спорту Албаніі. У задачы бібліятэкі ўваходзіць збор, апрацоўка, аднаўленне, захоўванне і давядзенне да чытачоў пісьмовых і іншых матэрыялаў, якія распавядаюць пра гістарычную і культурную спадчыну албанскага народа. На нацыянальным узроўні яна арганізуе бібліятэчную адукацыю і павышэнне прафесійнай адукацыі, таксама выконвае ролю навукова-даследчага цэнтра ў вобласці бібліятэчнай справы.

У склад збораў бібліятэкі ўваходзяць кнігі, перыядычныя выданні, карты, атласы, мікрастужкі і іншыя бібліятэчныя адзінкі захоўвання. Асобныя зборы цікавыя як у кантэксце албанскай, так і еўрапейскай культуры. Бібліятэка як правіла адкрыта 72 гадзіны ў тыдзень для асоб старэйшых за 16 гадоў.

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20221226144622/https://www.cenl.org/member-libraries/
  2. National Library of the Republic of Albania. LibDex. Праверана 23 красавіка 2014.
  3. а б Etleva Domi (2003-06-23). National Library of Albania. Encyclopedia of Library and Information Science. doi:10.1081/E-ELIS-120008530. Праверана 2014-04-23.
  4. Albanian National Bibliography(недаступная спасылка). University of Illinois at Urbana-Champaign. Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2018. Праверана 23 красавіка 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]