Нацыянальная галерэя (Прага)
Нацыянальная галерэя ў Празе | |
---|---|
![]() Лагатып | |
![]() | |
Заснаваны | 1949 |
Адкрыты | 5 лютага 1796 |
Месцазнаходжанне | Прага |
Наведвальнікі | |
Памеры фонду | 398 528[2], 399 621[2], 2 670[2] і 3 512[2] |
Адрас | Староградски трг, Праг (Палата Кински) |
ngprague.cz/en (англ.) ngprague.cz (чэшск.) |
|
![]() |
Нацыянальная галерэя ў Празе (чэшск.: Národní galerie v Praze) — дзяржаўная арганізацыя, у распараджэнні якой знаходзяцца найбуйнейшыя калекцыі выяўленчага і прыкладнога мастацтва ў Чэхіі.
Утворана ў 1949 годзе зліццём некалькіх раней створаных галерэй. Экспазіцыі Нацыянальнай галерэі размяшчаюцца ў некалькіх гістарычных будынках і палацах у Празе і за яе межамі, найбуйнейшы з якіх — Выставачны палац (чэшск.: Veletržní Palác).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Гісторыя галерэі пачалася 5 лютага 1796 года, калі групай патрыятычна настроеных чэшскіх арыстакратаў і адукаваных інтэлектуалаў з сярэдняга класа было створана Таварыства патрыятычных сяброў мастацтва для асветы і прылучэння да мастацтва насельніцтва. Таварыства заснавала дзве арганізацыі — Акадэмію мастацтваў і Галерэю, адкрытую для наведванняў гараджан. Менавіта яна стала папярэдніцай сучаснай Нацыянальнай галерэі.
У 1902 годзе Таварыства арганізавала Галерэю сучаснага мастацтва Чэшскага каралеўства, у якую ўвайшла калекцыя, падораная імператарам Францам Іосіфам I.
У 1918 годзе калекцыя Таварыства стала галоўным мастацкім зборам Чэхаславакіі.
У 1942 годзе да Галерэі, якая звалася тады Чэшска-Мараўская земская галерэя, былі далучаны калекцыі расфармаванай Галерэі сучаснага мастацтва Чэшскага каралеўства.
Законам 1949 года была ўтворана Нацыянальная галерэя ў Празе. У збор увайшлі таксама графічныя калекцыі Нацыянальнага музея і Універсітэцкай бібліятэкі.
Галоўныя аддзелы і будынкі Нацыянальнай галерэі[правіць | правіць зыходнік]
Калекцыя галерэі размешчана ў некалькіх будынках:
- Кляштар Св. Агнэсы Чэшскай (чэшск.: Klášter sv. Anežky České) — сярэднявечнае мастацтва Багеміі і цэнтральнай Еўропы
- Палац Кінскіх (чэшск.: Palác Kinských) — чэшскія пейзажы 17—20 стагоддзяў
- Палац Штэрнберг (чэшск.: Šternberský palác) — еўрапейскае мастацтва з часоў Антычнасці да эпохі барока
- Палац выставак (чэшск.: Veletržní Palác) — мастацтва з XIX стагоддзя да нашых дзён
- Манеж Вальдштэйн (чэшск.: Valdštejnská jízdárna) — зменныя экспазіцыі
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Сярэднявечча і протарэнесанс[правіць | правіць зыходнік]
Ян Госарт.
Евангеліст Лука піша абраз Багародзіцы (каля 1520)Тэадорык.
Св. Еранім (каля 1370)Альбрэхт Дзюрэр.
Свята пацерак (1506)Майстар Тржэбаньскага алтара.
Уваскрэсенне Хрыста (каля 1380—1390)
Скульптура[правіць | правіць зыходнік]
Барока[правіць | правіць зыходнік]
Рубенс, пакутніцтва Святога Тамаша.
Ян Купецкі, аўтапартрэт, 1711
Хасэ дэ Рыбера, Св. Еранім
Нацюрморт[правіць | правіць зыходнік]
Імпрэсіянізм, постімпрэсіянізм[правіць | правіць зыходнік]
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- http://www.ngprague.cz/16/detail/narodni-galerie-v-praze/ Архівавана 1 снежня 2008.
- Галерэі ў Празе
- "Национальная галерея (в Праге)". БСЭ. 3-е издание.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Нацыянальная галерэя (Прага) на Вікісховішчы |
---|
- Афіцыйны сайт галерэі (чэш.)
- ↑ https://tourdata.cz/wp-content/uploads/2021/05/NTC-VYSTUP-2020-REVIZE.pdf — CzechTourism, 2021.
- ↑ а б в г Otevřené sbírky — 2021. Праверана 10 красавіка 2021.