Нацыянальная літаратурная прэмія (Беларусь)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Нацыянальная літаратурная прэмія
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Каму ўручаецца Беларускія літаратары, паэты-песеннікі, літаратурныя крытыкі
Кім уручаецца Саюзам пісьменнікаў Беларусі, Міністэрствам інфармацыі РБ
Статус Уручаецца
Статыстыка
Першае ўзнагароджанне 2015

«Нацыянальная літаратурная прэмія» — літаратурная прэмія, заснаваная ў 2015 годзе Саюзам пісьменнікаў Беларусі, Міністэрствам інфармацыі Беларусі. Прозвішчы пераможцаў становяцца вядомымі на Свяце беларускага пісьменства.

Гісторыя. Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднікам Нацыянальнай літаратурнай прэміі лічыцца рэспубліканскі конкурс на лепшы літаратурны твор года, лаўрэатам якога ўручаліся статуэткі «Залаты Купідон» і дыпломы[1].

Нацыянальная літаратурная прэмія зацверджана ў 2015 годзе. Заснавальнікі літаратурнага конкурсу — міністэрствы інфармацыі, культуры і адукацыі РБ, Саюз пісьменнікаў Беларусі[2].

Аргкамітэт конкурсу складаецца з прадстаўнікоў трох міністэрстваў: інфармацыі, адукацыі, культуры, — а таксама Саюза пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкага дома «Звязда» і Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Творы адбіраюцца экспертнай камісіяй і журы конкурсу. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў праводзіцца падчас святкавання Дня беларускага пісьменства[2].

Першае ўзнагароджанне адбылося 6 верасня 2015 года ў Шчучыне падчас святкавання 22-га «Дня беларускага пісьменства»[3].

Памер прэміі складае каля 30 базавых велічынь[1].

Пералік лаўрэатаў[правіць | правіць зыходнік]

2015[правіць | правіць зыходнік]

2016[правіць | правіць зыходнік]

2017[правіць | правіць зыходнік]

2018[правіць | правіць зыходнік]

  • Проза — Васiль Шырко, кніга "Я нязваны госць".
  • Паэзія — Казiмiр Камейша, зборнік вершаў "Высокі бераг".
  • Дзіцячая літаратура — Вольга Нiкольская, кніга "Похищение шедевра, или Новые приключения агентов "КолбаФирЖик".
  • Драматургія — Георгiй Марчук, зборнік п'ес "Святло вышыні. П’есы".
  • Крытыка і літаратуразнаўства — Іван Штэйнер, кніга "Смехъ зъ болѣстию смешанъ будеть: смехавыя традыцыі Рэнесансу ў сатырычнай літаратуры ХХ стагоддзя".
  • Публіцыстыка — Зiнаiда Дудзюк, кнігп "Пара высокага сонца".
  • Дэбют — Юлiя Алейчанка, кніга "Пад чароўным шкельцам".[7]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Лепшым літаратарам Беларусі павялічылі прэміі. Sputnik Беларусь (28 жніўня 2015). Праверана 6 верасня 2015.
  2. 2,0 2,1 Яна Явіч Адбор будзе строгі. НББ (17 ліпеня 2015). Праверана 6 верасня 2015.
  3. Першая Нацыянальная літаратурная прэмія будзе ўручана ў Дзень беларускага пісьменства ў Шчучыне. Звязда (3 сакавіка 2015). Праверана 6 верасня 2015.
  4. Яна Багданава 6 авторов получили Первую национальную литературную премию (руск.) . СБ. Беларусь сегодня (6 верасня 2015). Праверана 6 верасня 2015.
  5. Объявлены лауреаты 2-й Национальной литературной премии (руск.) . Naviny.by (6 верасня 2015). Праверана 4 верасня 2016.
  6. Победителей Национальной литературной премии 2016 года чествовали в Полоцке (руск.) . БЕЛТА (3 верасня 2017). Праверана 3 верасня 2017.
  7. Названы імёны лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі (бел.) . Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2 верасня 2018). Праверана 2 верасня 2018.