Перайсці да зместу

Нацыянальная сялянская партыя (Венгрыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальная сялянская партыя
венг.: Nemzeti Parasztpárt
Выява лагатыпа
Заснавальнік Péter Veres[d]
Дата заснавання 1939
Дата роспуску 1998
Краіна
Ідэалогія Аграрны сацыялізм[d]
Партыйны друк Szabad Szó

Нацыянальная сялянская партыя (венг.: Nemzeti Parasztpárt) — палітычная партыя ў Венгрыі ў перыяд паміж 1939 і 1949 гадамі на чале з пісьменнікам Петарам Верэшам. Партыя была адноўленая на працягу кароткага прамежку часу падчас антытаталітарнага Венгерскага паўстання 1956 г. і пасля падзення камуністычнага рэжыму ў 1989-90 гг.

К пачатку 1945 г. Нацыянальная сялянская партыя налічвала 170 тыс. членаў. У другой палове 40-х гадоў партыя мела значнае прадстаўніцтва ў парламенце краіны. У выніку прыняцця новай Канстытуцыі ў жніўні 1949 г. і пераўтварэння Венгрыі ў краіну з аднапартыйнай сістэмай сялянская партыя злілася з Венгерскай партыей працоўных, якая была камуністычнай па свайму характару.

Дзейнасць партыі была засяроджана вакол зямельнай рэформы. Партыя складалася з бяднейшай і сярэдняй часткі сялянства і мела найбольшую папулярнасць ва ўсходняй частцы Венгрыі.