Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Нацыянальны Полацкi гісторыка-культурны музей-запаведнік — музейнае аб'яднанне з усімі функцыямі, уласцівымі музею і музею-запаведніку. Ён мае рэспубліканскае значэнне і абласную падпарадкаванасць. Экспазіцыі некаторых музеяў размешчаны ў помніках архітэктуры: Сафійскім саборы (XI—XVIII стст.), корпусе былога езуіцкага калегіума (XVIII стст.), Лютэранскай кірсе (1888 г.), Брацкай школе (к. XVIII стст.), жылых дамах па вуліцы Войкава, 1 і вуліцы Ніжне-Пакроўскай, 46 (XIX — пач. XX стст.), доміку Пятра I (1692 г.), воданапорнай вежы (1956 г.). Усяго ў складзе НПГКМЗ налічваецца адзінаццаць Полацкіх музеяў. Тэрыторыя самога запаведніка складае 64,7 га.

Усе нерухомыя помнікі (архітэктурныя і археалагічныя) побач з рухомымі (музейны фонд складае каля 90 000 адзінак захоўвання) уключаны ў музейны збор Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

Сам запаведнік з яго ахоўнай зонай, зонай рэгулявання забудовы, існуючымі і будучымі музеямі з'яўляецца ядром, вакол якога ствараюцца ўмовы для ператварэння гістарычнага Полацка ў горад-музей.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік пачаў фарміравацца ў верасні 1967 г. У 1968 г. з'явілася «Положение об историко-археологических заповедниках». 20 лістапада Полацкі гарадскі савет дэпутатаў прыняў Пастанову аб ахоўнай зоне вакол Сафійскага сабора. Полацкі гісторыка-археалагічны запаведнік стаў філіялам Краязнаўчага музея, які ў сваю чаргу быў філіялам Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. Пачынаючы з 1967 г. сталі складвацца ўмовы для даследавання, рэстаўрацыі і музеефікацыі помнікаў архітэктуры і археалогіі.

У 1969 г. пачалася рэстаўрацыя Сафійскага сабора, дзе планавалася адкрыццё музея атэізму. Але музей атэізму перавялі ў Гродна, а запаведніку ў 1985 г. быў нададзены статус самастойнага музейнага аб'яднання, філіялам якога стаў Полацкі краязнаўчы музей.

У 1990 г. была прынята пастанова «О Полоцком историко-культурном заповеднике» і зацверджана Палажэнне «О Полоцком историко-культурном заповеднике республиканского значения». У палажэнні былі акрэслены помнікі і тэрыторыі, якія ўвайшлі ў склад запаведніка:

У складзе запаведніка, які ў 1997 г. пачаў называцца Гісторыка-культурным музеем-запаведнікам, а з 2004 г. — Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеем-запаведнікам, — працуюць 11 музеяў:

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]