Нацыянальны Сход Нагорна-Карабахскай Рэспублікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Будынак Нацыянальнага Сходу Нагорна-Карабахскай Рэспублікі.

Нацыянальны Сход — вышэйшы орган заканадаўчай улады НКР.

Абіраўся тэрмінам на пяць гадоў. У 2010 годзе адбыліся выбары Нацыянальнага Сходу пятага склікання.

Складаецца з 33 дэпутатаў, 17 дэпутатаў выбіраюць на мажарытарнай аснове, 16 — па партыйных спісах[1] (для праходжання ў парламент прадугледжаны шасціпрацэнтны бар’ер[2]). Органы НС — Старшыня, яго намеснік, дэпутаты і пастаянныя камісіі. З ліку дэпутатаў ствараюцца фракцыі, дэпутацкія групы.

Пасля азербайджанскага наступу ў верасні 2023 года Нагорна-Карабахская Рэспубліка з усімі сваімі інстытутамі перастала існаваць.[3]

У пачатку сакавіка 2024 года ўлады Азербайджана знеслі будынак Нацыянальнага сходу Нагорна-Карабахскай Рэспублікі.[4][5]

Камісіі[правіць | правіць зыходнік]

Станам на 2023 год у парламенце НКР дзейнічала 6 пастаянных камісій:

  • па знешніх адносінах,
  • па пытаннях вытворчасці і вытворчых інфраструктур,
  • па пытаннях фінансаў, бюджэту і эканамічнага кіравання,
  • па дзяржаўна-прававых пытаннях,
  • па пытаннях сацыяльнай сферы,
  • па пытаннях абароны, бяспекі і законнасці.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. У НКР адбыліся парламенцкія выбары
  2. ЦВК НКР падвёў вынікі парламенцкіх выбараў
  3. Nagorno-Karabakh Republic will cease to exist from Jan 1 2024 - Nagorno-Karabakh authorities (англ.). Reuters (28 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2023. Праверана 28 верасня 2023.
  4. Azerbaijanis Destroy Artsakh National Assembly Building (англ.). The Armenian Report (4 сакавіка 2024). Праверана 7 сакавіка 2024.
  5. Azerbaijanis destroy Karabakh parliament building (англ.). News.am (4 сакавіка 2024). Праверана 7 сакавіка 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]