Нацыянальны алімпійскі камітэт Украіны
Нацыянальны алімпійскі камітэт Украіны Національний олімпійський комітет України | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Краіна | |
Штаб-кватэра |
![]() |
Тып арганізацыі | Нацыянальны алімпійскі камітэт |
Афіцыйная мова | украінская |
Кіраўнікі | |
Прэзідэнт | Сяргей Бубка |
Заснаванне | |
Заснаванне | 22 снежня 1990 года |
Матчыная арганізацыя | Еўрапейскія алімпійскія камітэты[d] |
Член у | МАК |
noc-ukr.org |
Нацыянальны алімпійскі камітэт Украіны (укр.: Національний олімпійський комітет України) — украінская спартыўная арганізацыя, якая забяспечвае ўдзел каманды ад Украіны на Алімпійскіх гульнях.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Гісторыя алімпійскага руху ва Украіне пачалася ў 1952 годзе, калі спартсмены Украіны ў складзе зборнай каманды Савецкага Саюза ўпершыню прынялі ўдзел у гульнях XV Алімпіяды ў Хельсінкі. З 1952 па 1990 гады украінскія атлеты складалі менш за 25 % кожнай алімпійскай каманды СССР. Падчас ХХІІ Алімпіяды 1980 года, некаторыя матчы футбольнага турніру з вялікім поспехам праводзіліся ў Кіеве.
22 снежня 1990 года Генеральная асамблея заснавальнікаў прыняла рашэнне стварыць Нацыянальны алімпійскі камітэт Украіны, і гэтая дата з'яўляецца афіцыйнай датай яго стварэння. У верасні 1993 года НАК Украіны быў канчаткова прызнаны Міжнародным алімпійскім камітэтам. НАК Украіны дзейнічае ў адпаведнасці з палажэннямі Алімпійскай хартыі, Канстытуцыі Украіны і дзеючага заканадаўства Украіны і свайго Статута.
Прэзідэнты НАК Украіны[правіць | правіць зыходнік]
- 1990—1998 — Валерый Барзоў
- 1998—2002 — Іван Федарэнка
- 2002—2005 — Віктар Януковіч
- 2005 — н.ч. — Сяргей Бубка
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт Архівавана 13 сакавіка 2008. (укр.)