Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь
|
Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь — найбуйнейшае сховішча дакументаў па гісторыі Беларусі XX стагоддзя, адна з вядучых ўстаноў архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Сваю гісторыю вядзе з 28 мая 1927 г., калі Цэнтральны Выканаўчы Камітэт і Савет Народных Камісараў Беларускай ССР заканадаўча аформілі стварэнне Цэнтральнага архіва Кастрычніцкай рэвалюцыі БССР.
На аснове пастановы Савета Міністраў ад 22 красавіка 1992 г. «Аб пытаннях архіваў» 10 жніўня таго ж года Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў у Мінску быў аб’яднаны з Цэнтральным партыйным архівам КПБ у Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, які стаў функцыянаваць на падставе Часовага становішча[1].
Сучасны стан[правіць | правіць зыходнік]
У сховішчах архіва захоўваецца 1043778 спраў, аб’яднаных у 1319 фондаў.
Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь забяспечвае захоўванне дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, вядзе іх дзяржаўны ўлік, прадстаўляе ў Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь па ўстаноўленых формах звесткі аб захоўваемых дакументах, арганізуе іх рэстаўрацыю, кансервацыю, страхавое капіраванне.
Дырэктары архіва[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Архіўная справа на Беларусі ў дакументах і матэрыялах (1921―1995 гг.) / Камітэт па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь, Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы (БелНДІДАС). — Мінск: БелНДІДАС, 1996. — 177, [2] с. — С. 84—85. — ISBN 985-6099-10-2.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — С. 237. — 560 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — С. 307—308. — 592 с.: іл. — ISBN 985-11-0141-9.