Нацыянальны даследчы ядзерны ўніверсітэт «МІФІ»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальны даследчы ядзерны ўніверсітэт «МІФІ»
Вид на главный корпус и центральную проходную
Вид на главный корпус и центральную проходную
Заснаваны 1942
Тып дзяржаўны
Студэнты 7 200
Размяшчэнне Масква, Расійская Федэрацыя
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Сайт mephi.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыянальны даследчы ядзерны ўніверсітэт «МІФІ» (Маскоўскі інжынерна-фізічны інстытут) — адзін з першых двух нацыянальных даследчых універсітэтаў Расіі, утвораны 8 красавіка 2009 года на базе Маскоўскага інжынерна-фізічнага інстытута (дзяржаўнага ўніверсітэта).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

23 лістапада 1942 года Савет народных камісараў СССР па ініцыятыве Намесніка Старшыні ДКА Л. П. Берыі прыняў пастанову аб арганізацыі Маскоўскага механічнага інстытута боепрыпасаў (ММІБ) у складзе трох факультэтаў: факультета трубак і узрывальнікаў, факультета снарадаў і мін, факультета авіябомбаў, патронаў і гільзаў. 1 студзеня 1943 года ў будынку на вуліца Кірава пачаліся першыя заняткі студэнтаў.

Першы выпуск спецыялістаў ММІБ адбыўся ў 1944 годзе.

16 студзеня 1945 ў інстытуце прайшла першая рэарганізацыя, інстытут стаў называцца Маскоўскім механічным інстытутам (ММІ). Факультэты, створаныя два гады таму, былі скасаваныя і замест іх арганізаваны тры новыя: механіка-тэхналагічны, канструктарскі і дакладнай механікі.

20 верасня 1945 выйшла Пастанова СНК СССР № 2386627сс «Аб арганізацыі інжынерна-фізічнага факультэта пры Маскоўскім механічным інстытуце». Факультэт дакладнай механікі быў рэарганізаваны ў інжынерна-фізічны факультэт па падрыхтоўцы спецыялістаў атамнай прамысловасці. 26 студзеня 1946 года дэканам інжынерна-фізічнага факультэта быў прызначаны выбітны навуковец, член Украінскай акадэміі навук Аляксандр Ільіч Лейпунскі. У 1946 годзе ў ММІ з’явіліся кафедра металафізіцы, кафедра спецыяльнай матэматыкі, кафедра спецыяльнай хіміі і металургіі.

З часам пачаўся працэс паступовага пераводу механічных спецыяльнасцяў у іншыя інстытуты, і пашырэння інжынерна-фізічных спецыяльнасцяў. У 1953 годзе інстытут набыў назву МІФІ, ўсе факультэты якога сталі ў вялікай ступені арыентаваны на падрыхтоўку спецыялістаў атамнай энергетыкі і абароннай прамысловасці.

У 1952 году па Пастанове Урада СССР былі створаны першыя чатыры аддзялення МІФІ ў закрытых гарадах (цяпер Азёрск, Новаўральск, Лясной на Ўрале і Саров) для падрыхтоўкі кадраў на месцах. Пасля былі створаны аддзяленні МІФІ ў Обнінску, Снежынску і Трохгорнам.

У 2008 годзе МІФІ стаў адным з двух першых нацыянальных даследчых універсітэтаў і быў перайменаваны ў Нацыянальны даследчы ядзерны ўніверсітэт «МІФІ».[1]

Структура інстытута[правіць | правіць зыходнік]

  • Інстытуты[2]
    • Інстытут міжнародных адносін
    • Інстытут астрафізікі
    • Эканоміка-аналітычны інстытут
    • Інстытут фінансавай і эканамічнай бяспекі
    • Інстытут прамысловых і ядзерных тэхналогій
    • Інстытут экстрэмальнай прыкладной электронікі
    • Інстытут космофизики
    • Обнінскі інстытут атамнай энергетыкі
    • Азёрскі тэхналагічны інстытут
    • Тэхналагічны інстытут
    • Трохгорны тэхналагічны інстытут
    • Северскі тэхналагічны інстытут
    • Сароўскі фізіка-тэхнічны інстытут
    • Снежынскі фізіка-тэхнічны інстытут
    • Валгадонскі інжынерна-тэхнічны інстытут
    • Новаўральскі тэхналагічны інстытут
    • Дзімітраўградскі інжынерна-тэхналагічны інстытут
  • Факультэты[3]
    • Бізнес-інфарматыкі і кіравання комплекснымі сістэмамі
    • Фізіка-тэхналагічны
    • Вышэйшая школа фізікаў імя Н. Г. Басава
    • Павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў
    • Вочна-завочнага (вячэрняга) навучання
    • Замежных навучэнцаў
    • Вышэйшая інжынірынгавая школа
  • Стратэгічныя акадэмічныя адзінкі[4]
    • Інстытут ядзернай фізікі і тэхналогій (ІЯФіТ)
    • Інстытут лазерных і плазменных тэхналогій (ЛаПлаз)
    • Інжынерна-фізічны інстытут біямедыцыны (ІФІБ)
    • Інстытут нанатэхналогій ў электроніцы, спінтроніцы і фатоніцы (ІНТЭЛ)
    • Інстытут інтэлектуальных кібернетычных сістэм (ІІКС)
    • Інстытут агульнай прафесійнай падрыхтоўкі (ІАПП)

Зноскі