Нацыянальны драматычны тэатр Літвы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Нацыянальны драматычны тэатр Літвы

Нацыянальны драматычны тэатр Літвы (літ.: Lietuvos nacionalinis dramos teatras) — тэатр драмы ў сталіцы Літвы, Вільнюсе, заснаваны ў 1940 годзе. Размяшчаецца па адрасе праспект Гедыміна 4 (Gedimino pr. 4). Сімвалам тэатра з'яўляецца скульптурная кампазіцыя «Тры музы» аўтарства Станіславаса Кузмы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1940 годзе, адкрыўся 6 кастрычніка 1940 г. спектаклем «Надзея» (або «Згуба „Надзеі“») паводле п'есы Г. Геерманса ў пастаноўцы рэжысёра Р. Юкнявічуса. Першапачаткова тэатр размяшчаўся ў будынку па адрасе Басанавічаус 13. У сваім цяперашнім будынку, на праспекце Гедыміна, тэатр размяшчаецца з 1951 года.

Падчас Другой сусветнай вайны тэатр дзейнічаў як Вільнюскі гарадскі тэатр.

  • У 1944—1947 гг. — Вільнюскі дзяржаўны тэатр драмы (Vilniaus valstybinis dramos teatras).
  • У 1947—1955 гг. — Літоўскі дзяржаўны тэатр драмы (Lietuvos valstybinis dramos teatras).
  • У 1955—1988 гг. — Літоўскі дзяржаўны акадэмічны тэатр драмы (Lietuvos valstybinis akademinis dramos teatras).
  • З 2005 года Літоўскім нацыянальным драматычным тэатрам кіруе (генеральны дырэктар) Адольфас Вячэрскіс (Adolfas Večerskis).

У рэпертуар уваходзяць як творы класікаў (Сафокл, Шэкспір, Дастаеўскі, Чэхаў, Лорка, Бекет), так і працы сучасных драматургаў, уключаючы літоўскіх аўтараў.

У 2001 годзе Літоўскі нацыянальны драматычны тэатр увайшоў у склад Еўрапейскай Тэатральнай Канвенцыі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]