Перайсці да зместу

Нацыянальны музей Сербіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальны музей Сербіі
Заснаваны 10 мая 1844
Адкрыты 10 мая 1844
Месцазнаходжанне
Адрас Трг Републике 1а
narodnimuzej.rs (серб.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыянальны музей Сербіі (сербск.: Народни музеј) — музей у Бялградзе, размешчаны на плошчы Рэспублікі. Музей створаны ў 1844 годзе і на сённяшні дзень яго калекцыю складаюць каля 400 тыс. экспанатаў.

Будынак музея на плошчы Рэспублікі

Асновай музейнай экспазіцыі з’яўляюцца карціны і гравюры вядомых еўрапейскіх: Маціс, Пікаса, Рэнуар, Дэга, Сезан, Рубенс, Рэмбрант, Ван Гог, Кандзінскі і інш.

Апошнім буйным набыццём музея стала карціна Амедэо Мадыльяні «Партрэт мужчыны», якая была падорана сербскім калекцыянерам, які пажадаў застацца ананімным.

У нумізматычнай калекцыі налічваецца звыш 300 тыс. прадметаў (манеты, медалі, пярсцёнкі). У ёй прадстаўлены асобнікі, якія адносяцца да VVI стагоддзяў да н.э., а таксама манеты Філіпа II Македонскага і яго сына — Аляксандра Вялікага.

Французская калекцыя

[правіць | правіць зыходнік]
«Аголеная», Рэнуар (1910)
«Бюст мужчыны з мяккім капялюшом», Дэга

Французская калекцыя складаецца з больш за 250 карцін, створаных у XVIXX стагоддзях. Яна ўключае працы Гагена (2 карціны, 2 гравюры і 1 акварэль), створаныя паміж 1889 і 1899 годамі; Рэнуара (22 жывапісныя і 50 графічных прац), Юбера Рабера, Анры дэ Тулуз-Латрэка, Маціса, Манэ, Сезана, Дэга (15 прац), Жан-Батыст-Каміль Каро, Поля Сіньяка, Марыса Утрыло, Себасцьяна Бурдона, Агюста Радэна, Эжэна Будэна, Жоржа Руо, П’ера Банара, Каміля Пісаро, Жака Кало, Адзілона Рэдона, Анарэ Дам'е, Гюстава Маро, Эжэна Кар’ера, Шарля-Франсуа Дабіньі, Марыса дэ Вламінка, Жана Эдуара Вюяра, Андрэ Дэрэн, Рауля Дзюфі, Сюзаны Валадон, Эжэна Фрамантэна, Жана Както і г.д.

  • «Аголеная», Рэнуар (1910);
  • «Дзве жанчыны з парасонікамі», Рэнуар (1879);
  • «Дзяўчынка з парасонікам», Рэнуар;
  • «Маленькі хлопчык», Рэнуар;
  • «Дзве дзяўчынкі», Рэнуар;
  • «Гітарысты», Рэнуар;
  • «У другой палове дня», Манэ;
  • «Куртызанкі», Дэга;
  • «Манатып», Дэга;
  • «Ванна», Дэга;
  • «Бюст мужчыны з мяккім капялюшам», Дэга;
  • «Таіцянка», Гаген;
  • «Маленькія купальшчыцы», Сезан;
  • «Краявід Цівалі», Юбер Рабер;
  • «Аўтапартрэт», Жан Както;
  • «Каля акна», Маціс;
  • «Манмартр пад снегам», Марыс Утрыло;
  • «Парыжская вуліца», Марыс Утрыло;
  • «Жанчына, якая п’е гарбату», Поль Сіньяк;
  • «Хімера», Адзілон Рэдон;
  • «Вочы», Адзілон Рэдон;
  • «Палі», Марыс дэ Вламінк (1904).

Італьянская калекцыя

[правіць | правіць зыходнік]
«Мадонна з немаўлём і дарыльшчык», Тынтарэта (1524)

Італьянскі жывапіс прадстаўлена ў 230 творах мастацтваў XIVXVIII стагоддзяў. У музеі захоўваюцца карціны такіх аўтараў як Тыцыян, Тынтарэта, Даменіка Венецыяна, Паала Веранезэ, Пальма Старэйшы, Караваджа, Каналета, Алесандра Маньяска, Віторэ Карпача, Лука Камб'яза, Бернарда Строццы, Піранезі, Амедэо Мадыльяні, Ёсіп Томінц і інш.

Галандская і фламандская калекцыі

[правіць | правіць зыходнік]
«Ecco Homo», рысунак Рэмбранта на рысавай паперы.

У галандскай і фламандскай калекцыях прадстаўлена больш за 120 карцін такіх аўтараў як Вінцэнт ван Гог, Еранім Босх, Ян ван Гоен, Рэмбрант, Рубенс, Ян Торап, Альберт Кёйп, Ёс ван Клевэ, Ян Брэйгель Малодшы, Ёган Бартальд Ёнкінд, Карэл Вілінк, Кес ван Донген, Аларт ван Эвердынген.

Японская калекцыя

[правіць | правіць зыходнік]

У японскай калекцыі сабраны 82 працы — графіка і жывапіс XVIIXIX стагоддзяў у стылі укіё-э. Аўтары карцін: Кунісіда, Таякуні, Кейсай Эйсен, Утамара, Утагава Хіросігэ, Ямамота Суна.

Іншыя калекцыі

[правіць | правіць зыходнік]
«Партрэт Карагеоргія», Уладзімір Баравікоўскі (1816)

Таксама, у музеі сабраны карціны рускіх, амерыканскіх, англійскіх, аўстрыйскіх і нямецкіх мастакоў, якія аб’яднаны ў невялікія калекцыі. Сярод мастакоў, чые творы тут экспануюцца, вылучаюцца — Марк Шагал, Лазар Лісіцкі, Васіль Кандзінскі, Уладзімір Баравікоўскі, Альбрэхт Дзюрэр, Мэры Кэсет, Альфрэд Сіслей, Густаў Клімт, Чарлз Кондэр.

Калекцыя абстракцыяністаў

[правіць | правіць зыходнік]

абстракцыяністы ў нацыянальным музеі Сербіі прадстаўлены такімі мастакамі як Пікаса, Сезан, Піт Мандрыян, Аляксандр Архіпенка, Мары Ларансен і Рабер Дэланэ.

Югаслаўская калекцыя

[правіць | правіць зыходнік]

Асаблівае месца ў музеі займаюць працы югаслаўскіх мастакоў. Калекцыя налічвае каля 6 тыс. карцін XVIIXX стагоддзяў. Тут прадстаўлены: Пая Яванавіч, Петар Лубарда, Ураш Прэдзіч, Надзежда Петравіч, Пётр Добравіч, Сава Шуманавіч.