Нацыянальны музей Чарнагорыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Нацыянальны музей Чарнагорыі
Vladin Dom (Dom Rządowy) w Cetinje 01.jpg
42°23′11″ пн. ш. 18°55′30″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
  • Цэцінэ[d]
Дата заснавання 1896

Нацыянальны музей Чарнагорыі (чарнагор.: Narodni muzej Crne Gore) размешчаны ў гістарычнай сталіцы Чарнагорыі Цэтынэ і аб'ядноўвае некалькі музеяў рознай тэматыкі. Праводзяцца экскурсіі на чарнагорскай, англійскай, французскай, нямецкай, італьянскай і рускай мовах.

Аддзелы[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычны музей Чарнагорыі[правіць | правіць зыходнік]

Разам з Мастацкім музеем знаходзіцца ў былым будынку ўрада. Расказвае аб даславянскім перыядзе, сярэднявеччы, аб заснаванні Чарнагорыі (1796—1878), сучаснасці (1878—1916), Чарнагорыі ў складзе Югаславіі (з 1918 года).

Этнаграфічны музей Чарнагорыі[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1951 годзе. Знаходзіцца ў былым будынку пасольства Сербіі. У яго калекцыі знаходзяцца экспанаты харчавання, тэксціля, вопраткі, музычных інструментаў, а таксама вялікая экспазіцыя нацыянальнага мастацтва.

Мастацкі музей Чарнагорыі[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова называўся Чарнагорскай карціннай галерэяй. Размешчаны ў былым доме ўрада разам з Гістарычным музеем Чарнагорыі. Складаецца з пяці частак: калекцыя народа Югаславіі, калекцыя ікон, калекцыя чарнагорскіх карцін, памятная калекцыя Міліцы Сарыч-Вукманавіч, калекцыя копій насценных каменных фрэсак. Мастацкая калекцыя утрымлівае карціны XIX—XX стагоддзяў, напісаныя прадстаўнікамі розных накірункаў і нацыянальнасцей Югаславіі. У памятнай калекцыі Міліцы Сарыч-Вукманавіч захоўваюцца творы Рэнуара, Шагала, Далі, Пікаса і іншых мастакоў.

Музей караля Ніколы[правіць | правіць зыходнік]

З 1926 года ў памяшканні былой рэзідэнцыі караля Ніколы I знаходзіцца музей, дзе прадстаўлена калекцыя карцін, зброі, асабістых рэчаў каралеўскай сям'і і іншых гістарычных каштоўнасцяў.

Більярда[правіць | правіць зыходнік]

Палац, узведзены ў якасці рэзідэнцыі Пятра II Пятровіча Негаша. У двары Більярды знаходзіцца рэльефная карта Чарнагорыі.

Дом Негаша[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца ў вёсцы Негушы. Дом-музей пачатку XIX стагоддзя ў якім нарадзіўся ўладыка Пётр II.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]