Нацыянальны музей віла Джулія
Нацыянальны музей віла Джулія | |
---|---|
![]() | |
Заснаваны | 1889 |
Заснавальнік | Felice Barnabei[d] |
Адкрыты | 1889 |
Месцазнаходжанне | Рым, piazalle de villa Giulia 9 |
Наведвальнікі | |
Памеры фонду | 7 500 item[5] |
Адрас | piazzale di Villa Giulia, 9[2], Piazzale di Villa Giulia 9, 00196 Roma[3] і Piazzale di Villa Giulia, 9 |
Адкрыты | штодня, 8:30 — 19:30 |
villagiulia.beniculturali.it (італ.)[1][2] museoetru.it (італ.) |
|
![]() |
Віла Джулія (італ.: Villa Giulia) — былая загарадная летняя рэзідэнцыя Пап (лац.: Villa Suburbana), сёння — нацыянальны музей этрускага мастацтва (італ.: Museo Nazionale Etrusco di Villa Giulia).
Віла была пабудавана ў 1550—1555 гадах Барталамеа Аманаці ў стылі маньерызму для Папы Юлія III (адсюль яе назва). Віла сёння ўяўляе сабой толькі малую частку ранейшай рэзідэнцыі, якая раней утварала комплекс з трох будынкаў.
У канцы XVIII стагоддзя пачынаецца сістэматычнае даследаванне этрускіх знаходак. Музей быў заснаваны ў 1889 годзе з мэтай захоўвання рымскіх антычных знаходак з Лацыё, паўднёвай Этрурыі і Умбрыі, якія адносяцца да этрускага мастацтва. Пазней калекцыя музея папоўнілася некаторымі прыватнымі зборамі: Барберыні (1908 г.), Кастэлані (1919 г.), Пескіёці (1972 г.).
На першым паверсе экспануюцца прадметы з этрускіх некропаляў — урны, статуэткі, саркафагі. У залах 1-10 і 23-34 прадстаўлены рэканструкцыі мадэляў этрускіх гарадоў, такіх як Вульчы, Тодзі, Вей і Чэрветэры, экспанаты з прыватных калекцый знаходзяцца ў залах 11-22.
У зале 7 прадстаўлена скульптура з Вей — тэракотавая статуя Апалона, у зале 9 знаходзіцца тэракотавы саркафаг мужа і жонкі з некропаля Бандзітача ў Чэрветэры, VI ст. да н.э. Ён уяўляе сабой ложа на фігурных ножках з шлюбнай парай, якая ляжыць на ім. На другім паверсе прадстаўлены вырабы з бронзы, вялікая калекцыя ваз, упрыгожванні.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Henze, Anton. Kunstführer Rom. — Stuttgart: Reclam, 1994. — ISBN 3-15-010402-5.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нацыянальны музей віла Джулія
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Віла Джулія (архітэктура вілы)
- ↑ ISTAT https://www.istat.it/it/archivio/167566 — 2017.
- ↑ а б dati.beniculturali.it — 2014.
- ↑ а б Indagine sui musei e le istituzioni similari — 2022.
- ↑ ISTAT Indagine sui musei e le istituzioni similari — 2021.
- ↑ а б Indagine sui musei e le istituzioni similari — 2020.