Нацыянальны музей (Познань)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальны музей
Выява лагатыпа
Лагатып
Заснаваны 1857
Месцазнаходжанне
Адрас Aleje Karola Marcinkowskiego 961-745 Poznań
mnp.art.pl (польск.)(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыянальны музей у Познані (польск.: Muzeum Narodowe w Poznaniu) — буйны мастацкі нацыянальны музей у Польшчы. Зарэгістраваны ў Дзяржаўным рэестры музеяў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1857 годзе як Музей польскай і славянскай старажытнасці ў Вялікім Княстве Пазнаньскім. У сучасны музей уваходзяць Галерэя жывапісу і скульптуры, Музей прыкладнога мастацтва, Музей гісторыі горада Познань, Музей музычных інструментаў, Ваенны музей Вялікай Польшчы і Этнаграфічны музей. Акрамя гэтага, да сістэмы Пазнаньскага музея адносяцца Музей Адама Міцкевіча ў Сміелаве і Замак у Галухаве.

Каля музея знаходзіцца помнік пазнаньскаму 15-му ўланскаму палку, прысвечаны вайскоўцам, якія змагаліся з савецкімі войскамі ў 1920 годзе.

Насупраць старога будынка музея размяшчаецца металічная стэла прадстаўніка кінетычнага мастацтва нямецкага мастака Хайнца Мака.

У музеі знаходзіцца карціна «Партрэт сясцёр мастачкі, якія гуляюць у шахматы» (або «Гульня ў шахматы») — карціна італьянскай мастачкі Сафанісбы Ангвісолы. Створана ў 1555 годзе. Гэта адна з першых карцін, якія захавалі шахматную партыю пасля рэформы гэтай гульні ў першай палове XVI стагоддзя.

У 2000 годзе з музея была скрадзеная карціна французскага мастака Клода Манэ «Пляж у Пурвілі». Карціна была выразана з рамкі і на яе месца ўстаўлена копія. Злодзея знайшлі праз шмат гадоў. Падсудны прызнаў віну, сцвярджаючы, што скраў карціну для сябе, бо любіць імпрэсіянізм, ён таксама паказаў на месца, дзе хаваў яе амаль 10 гадоў.