Перайсці да зместу

Нацыянальны парк Ітатыая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальны парк Ітатыая
парт.: Parque Nacional do Itatiaia
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк)
Размяшчэнне Бразілія, штаты Мінас-Жэрайс, Рыа-дэ-Жанейра
Плошча 300 км²
Дата заснавання 14 чэрвеня 1937 года
Сайт Старонка парка
physical
Нацыянальны парк Ітатыая
Нацыянальны парк Ітатыая

Нацыянальны парк Ітатыая (парт.: Parque Nacional do Itatiaia) — найстарэйшы нацыянальны парк Бразіліі. Заснаваны 14 чэрвеня 1937 г. на падставе Федэральнага Дэкрэта 1713, падпісанага прэзідэнтам Жэтуліу Варгасам. У цяперашні час плошча парку складае каля 300 км². Парк размешчаны ў гарыстай мясцовасці на стыку штатаў Мінас-Жэрайс і Рыа-дэ-Жанэйра, на яго тэрыторыі знаходзяцца адны з самых высокіх горных вяршыняў Бразіліі. З-за гэтага парк валодае багатай і разнастайнай флорай і фаўнай, а таксама адрозніваецца вялікай разнастайнасцю клімату.

Назва «Ітатыая» паходзіць з мовы тупі і азначае «скалы са шматлікімі кропкамі». Нацыянальны парк Ітатыая знаходзіцца ў горнай сістэме Сера-да-Мантыкейра, найвышэйшы пункт парку, Агульяс-Неграс, знаходзіцца на вышыні 2878 м над узроўнем мора. Парк адкрыты для турыстаў і падзелены на дзве тэрыторыі, верхнюю і ніжнюю. Уезд на ніжнюю тэрыторыю знаходзіцца непасрэдна каля горада Ітатыая. На ніжняй тэрыторыі знаходзіцца інфармацыйны цэнтр з музеем. Верхняя тэрыторыя не звязаная з ніжняй аўтамабільнай дарогай і даступная праз іншы ўезд. З верхняй тэрыторыі пачынаецца сцежка для ўздыму на Агульяс-Неграс.