Нацыянальны парк Аі-Аіс Рыхтэрсвельд
Аі-Аіс Рыхтэрсвельд | |
---|---|
ǀAi-ǀAis/Richtersveld | |
![]() Каньён ракі Фіш | |
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк) |
|
Размяшчэнне | Намібія, ПАР |
Плошча | 6045 км² |
Дата заснавання | 2003 |
Сайт | sanparks.org/park… (англ.) |
![]() |
Аі-Аіс Рыхтэрсвельд (англ.: ǀAi-ǀAis/Richtersveld) — нацыянальны парк на поўдні Намібіі і паўночным захадзе ПАР. Утвораны ў 2003 г. Займае тэрыторыю 6 045 км².
Каньён ракі Фіш
[правіць | правіць зыходнік]Большую частку нацыянальнага парка Аі-Аіс Рыхтэрсвельд займае каньён у ніжнім цячэнні ракі Фіш (5 900 км²). Яго даўжыня дасягае 161 км, а глыбіня — да 550 м. Ён сфарміраваўся каля 500 млн гадоў таму ў вільготную геалагічную эпоху ў выніку як воднай эрозіі, так і зрухаў зямной кары. Для каньёна характэрны разнастайныя скальныя фарміраванні. У раёне каньёна знаходзяцца гарачыя крыніцы.
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]Для нацыянальнага парка храктэрны пустынныя, паўпустынныя і стэпавыя травяністыя ландшафты. Сустракаюцца 1600 відаў раслін, у тым ліку каля 100 відаў эндэмікаў. Тэрыторыю парка насяляюць антылопы, малпы, леапарды, каракалы і іншыя рэдкія жывёлы.
Турызм
[правіць | правіць зыходнік]Аі-Аіс Рыхтэрсвельд — важная турыстычная славутасць Намібіі і ПАР. Уезд на тэрыторыі Намібіі. Для турыстаў пракладзены тры машруты ўздоўж ракі Фіш, арганізуецца скальны марафон. Для наведвання парка патрабуецца пісьмовы дазвол. Улетку наведванне парка забаронена з-за высокай тэмпературы паветра і скарачэння ўзроўню вады ў рацэ.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- /Ai/Ais - Richtersveld Transfrontier Park(недаступная спасылка)
- Fish River Canyon
- Greater Fish River Canyon Landscape(недаступная спасылка)