Перайсці да зместу

Нацыянальны парк Касцюшка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальны парк Касцюшка
англ.: Kosciuszko National Park
катэгорыя IUCN: Нацыянальны парк[d][1]
Размяшчэнне
Плошча
  • 6,73492 км²
  • 6 886,2082020133 км²[1]
Дата заснавання 1944 і 2016[1]
Сайт environment.nsw.gov.au/N…

Касцюшка (англ.: Kosciuszko National Park) — нацыянальны парк, найбуйнейшы ў штаце Новы Паўднёвы Уэльс, Аўстралія. Парк з’яўляецца часткай Аўстралійскіх Альпаў і атрымаў назву па аднайменнай гары, якая з’яўляецца найвышэйшай вяршыняй Аўстраліі, і размешчанай на тэрыторыі парка.

З 1977 года большая частка тэрыторыі парку ўключана ў сусветную сетку біясферных рэзерватаў. У 1996 годзе возера Блу-Лейк, размешчанае на тэрыторыі парка, было ўключана ў спіс водна-балотных угоддзяў, якія ахоўваюцца Рамсарскай канвенцыяй. У 2008 годзе нацыянальны парк Касцюшка, разам з іншымі ахоўваемымі тэрыторыямі Аўстралійскіх Альпаў, быў уключаны ў спіс нацыянальнай спадчыны Аўстраліі.

Нацыянальны парк размешчаны на ўсходзе штата і мяжуе з нацыянальным паркам Намаджы ў штаце Вікторыя. Ён з’яўляецца найбуйнейшым нацыянальным паркам Новага Паўднёвага Уэльса і Аўстралійскіх Альпаў. Размешчаная на яго тэрыторыі гара Касцюшка дасягае 2228 метраў. Вышыня над узроўнем мора вагаецца ад 213 метраў да гэтай адзнакі.

На тэрыторыі нацыянальнага парку бяруць свой пачатак найбуйнейшыя рэкі рэгіёна: Сноўі-Рывер, Мурэй і Марамбіджы. На тэрыторыі парка размешчаны азёры ледніковага паходжання, як Блу-Лейк, Албіна і Хедлі-Тарн. Возера Блу-Лейк з’яўляецца адным з чатырох азёр Аўстраліі, размешчаных на дне кара.

Біясферны рэзерват займае амаль усю плошчу нацыянальнага парку: 6255,25 км².